У “Што? Дзе? Калі?” гулялі піянеры

У “Што? Дзе? Калі?” гулялі піянеры

DSC00324У Жабінкаўскім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі адбыўся раённы этап рэспубліканскага чэмпіянату інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” сярод піянерскіх дружын Жабінкаўшчыны.
Дзень правядзення быў прымеркаваны да адкрыцця DSC00273Вахты Памяці ў рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны”. Яна прысвечана 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 50-годдзю Дня памяці юных герояў-антыфашыстаў.DSC00392
У гульні “Што? Дзе? Калі?” хлопчыкі і дзяўчынкі давалі адказы на 20 пытанняў, у якіх паказалі сябе як знаўцы важнейшых момантаў гісторыі нашай краіны, вобласці, раёна. Паводле яе вынікаў вызначыліся пераможцы. Першае месца ў каманды СШ №2, другое — у СШ №1, трэцяе — у Ленінскай СШ.
Завяршылася мерапрыемства традыцыйным ускладаннем кветак да помніка загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Алена СКРЫПКА.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top