Камфорт і бяспека на рабочым месцы. За гэта — прэмія

Камфорт і бяспека на рабочым месцы. За гэта — прэмія

 IMG_7120У раённым аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю работы ў ахове працы прынялі ўдзел 16 арганізацый. Яго пераможцамі па выніках дзейнасці ў 2013 годзе сталі: у вытворчай сферы ААТ “Жабінкаўская сельгастэхніка” (дырэктар У.М.Дземідзюк, інжынер аховы працы Т.У.Сядко), невытворчай — аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (начальнік С.М.Янусік, інжынеры аховы працы С.М.Макарук і М.В.Ярмашук), сярод сельгаспрадпрыемстваў — СВК “Хмелева” (старшыня Б.У.Парафянюк, інжынер аховы працы Н.А.Сухадольская).
Калектывам-пераможцам з раённага бюджэту будуць выплачаны грашовыя прэміі.
Напрыклад, у ААТ “Жа-бінкаўская сельгастэхніка” выкананы ўсе мерапрыемствы, накіраваныя на паляпшэнне ўмоў і аховы працы, папярэджанне няшчасных выпадкаў і захворванняў на вытворчасці. Затраты на гэтыя мэты склалі больш чым 300 млн. руб. У 2013 годзе на прадпрыемстве не было няшчасных выпадкаў, арганізаваны кантроль выканаўчай і працоўнай дысцыпліны. Палепшаны ўмовы працы 10 работнікам. Вытворчыя памяшканні, абсталяванне і рабочыя месцы аснашчаны сродкамі калектыўнай засцярогі. У залежнасці ад відаў дзейнасці і груп вытворчых працэсаў, уладкаваны і абсталяваны ў неабходнай колькасці санітарна-бытавыя памяшканні і прыстасаванні.
У райсельгастэхніцы эфектыўна дзейнічае сістэма маральнага і матэрыяльнага стымулявання работнікаў. Прымяненне каэфіцыента якасці працы дазваляе штомесячна павышаць альбо зніжаць прэміяльныя выплаты.
Кабінет аховы працы ў арганізацыі адпавядае ўсім сучасным нарматывам: аснашчаны нагляднымі дапаможнікамі, плакатамі, нарматыўнымі прававымі актамі ў ахове працы, вучэбна-метадычнай літаратурай, камп’ютарамі і г.д. Ёсць доступ у сістэму “Кансультант Плюс” і інтэрнэт. У цэхах і падраздзяленнях абсталяваны куткі аховы працы. Летась праведзена праверка ведаў у 120 работнікаў райсельгастэхнікі.
Дбаюць пра ўмовы працы, яе бяспеку і ва ўстановах адукацыі раёна. У мінулым годзе выдаткі на мерапрыемствы, накіраваныя на гэта, склалі 180,8 млн. руб. 384,7 млн. руб. затрачана на набыццё вучнёўскай мэблі, якая адпавядае санітарным нормам, 322 млн. руб. — на рамонт харчовых блокаў (Ракітніцкая СШ, Старасельская БШ і Ленінскі дзіцячы сад).
У СВК “Хмелева” ў 2013 годзе палепшаны ўмовы працы 29 работнікам, праводзіцца мэтанакіраваная работа ў павышэнні іх кваліфікацыі. У майстэрнях зроблены рамонт памяшканняў, санітарна-бытавыя — абсталяваны згодна з адпаведнымі нормамі. На мерапрыемствы, што будуць садзейнічаць паляпшэнню ўмоў працы ў сельгаскааператыве, зрасходавана больш чым 145 млн. руб.
Адзначана станоўчая работа ў падрыхтоўцы да агляду-конкурсу калектываў ПМК-19, ПМК-10, ЖКГ, ЦРБ, СВК “Вазнясенскі” і “Рагазнянскі”.
Марына КІРЫЛЮК, галоўны спецыяліст упраўлення працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама.
На здымках: інжынер-тэхнолаг райсельгастэхнікі А.Р.Супрунюк праводзіць інструктаж з работнікамі дылерскага цэнтра.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top