Вести с полей

Вести с полей

Дапамагаюць суседзям

Хлебаробы СВК “Арэпічы” першымі ў раёне завяршылі ўборку зерневых і зернебабовых культур без проса і грэчкі, якія яшчэ даспяваюць. З пяці камбайнавых экіпажаў, што сёлета шчыравалі на хлебных палях гаспадаркі, два накіраваліся ў панядзелак на дапамогу ў СВК “Якаўчыцы”. За штурваламі гэтых камбайнаў Анатоль Пражыжка і Іван Бурко, Юрый Ярашчук і Аляксандр Бацук. У суседзяў сёлета ўраджай намнога лепшы, так што яны палепшаць свае намалоты (у сябе яны намалацілі адпаведна 493 і 398 тон), а значыць заробяць больш і прынясуць карысць якаўчыцкім хлебаробам.

Першы “тысячнік”-вадзіцель

Гарачая пара цяпер не толькі ў камбайнераў, але і ў вадзіцеляў, якія стараюцца хуценька адвозіць збожжа на зернетакі. У СВК “Надзея-АГРА” чатыры вялікагрузныя МАЗы забяспечваюць бесперапынную працу камбайнераў, паміж імі наладжана таварысцкае саперніцтва. Стала вядома, што Аляксандр Карпук на МАЗе-555142 першым не толькі ў гаспадарцы, а і ў раёне перавёз 1010 тон збожжа. У вопытнага і сумленнага вадзіцеля за плячыма з дзесятак хлебных сезонаў. Летась, напрыклад, ён перавёз 1335 тон збожжа. У “Надзеі-АГРА” абмалочана толькі 63% зерневых палеткаў, так што ў Аляксандра Уладзіміравіча Карпука ёсць магчымасць пераўзысці леташні ўласны рэкорд.

Новы зернесушыльны комплекс

У СВК “Рагазнянскі” валавая вытворчасць збожжа штогод пераўзыходзіць 5 тысяч тон, а калі даплюсаваць насенне рапсу, то можа дасягнуць і шасцітысячнага рубяжу. Тым больш што ў наступным годзе алейную культуру тут плануюць вырошчваць ужо не на 250 гектарах, а на 300. Каб перапрацаваць такую масу збожжа, патрэбна магутная зернесушыльная гаспадарка. Сёлета літаральна перад жнівом у гаспадарцы пачаў працаваць КЗС-В40, “начынены” навейшым абсталяваннем польска-беларускай вытворчасці, якое выпускаецца на “Лідсельмашы”.
На зернесушыльным комплексе выдатныя пляцоўкі для выгрузкі збожжа, умяшчальнасць сушылкі да 60 тон, а за суткі можна перапрацаваць да 200 тон збожжа.
Сёлета КЗС-В40 працуе ў дзве змены і абслугоўваюць яго 4 аператары, якія перапрацавалі ўжо 1500 тон ураджаю сёлетняга года.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top