Ёсць прычына ганарыцца

Ёсць прычына ганарыцца

Для бацькоў лепшы падарунак — поспехі і дасягненні дзяцей. Чым жа здзіўляюць і радуюць жабінкаўскіх жанчын іх сыны і дочкі?
Надзея Мікітаўна Бычкоўская, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Якаўчыцкая СШ”:
IMG_7150—Мая дачушка Ілона — непаўторнае дзіця, штодзень нечым здзіўляе, але самастойная не па гадах. Сур’ёзна адносіцца да школьных заняткаў, найбольш ёй падабаюцца ўрокі чытання і выяўленчага мастацтва. Ласкавая і клапатлівая з коцікам Муркам. А яшчэ яна цудоўная фантазёрка, прыгожа малюе, робіць чароўныя вырабы з паперы, бісеру, сябруе з канструктарам. Апошнім часам захапілася вывучэннем нямецкай мовы.
Аксана Генадзьеўна Лугоўская, настаўніца пачатковых класаў ДУА “Маціевіцкая базавая школа”:
IMG_7186— У мяне радасць — сын Ілья стаў першакласнікам. Для любой мамы — гэта важная падзея. Мой хлопчык актыўны, любіць фізкультуру і камп’ютар.
Старэйшая дачушка Вераніка ўжо дарослая і самастойная. Яна повар. Паспяхова вытрымала выпрабаванні конкурсу, што праводзіў дырэктар аднаго з прыватных рэстаранаў Брэста, і з заводскай сталоўкі перайшла працаваць туды.
Сярэдняя дачка Рыта — вучаніца трэцяй гарадской школы. Яна вельмі сціплая дзяўчынка, дапамагае ў гаспадарцы, любіць займацца кандытарскімі справамі. А яшчэ захапляецца рыбалкай. Здараецца, што нават выйграе ў свайго таты ў лоўлі дарункаў з вады.
Вольга Уладзіміраўна Авяр’янава, бібліятэкар ДУА “Маціевіцкая базавая школа”:
IMG_7138— Мая дачка Паліна — скарбонка талентаў. Стараецца кожную хвіліну выкарыстоўваць з карысцю. Раней займалася каратэ ў гарадскім Доме культуры, цяпер захапілася керамікай, навыкі якой асвойвае ў раённым Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Яна вельмі адкрытая і камунікатыўная. Стараюся прыцягваць дзяўчынку да хатніх спраў, прывучаю яе такім чынам да працы.
Жанна Мікалаеўна Падрубная, настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ №2 г.Жабінка:
IMG_8855— У майго сына Ромы пачуццё справядлівасці ў крыві, сваё працоўнае жыццё вырашыў звязаць з інфарматыкай. Дачка Маша ласкавая і пяшчотная. Яна студэнтка Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, будзе філолагам(вывучае замежныя мовы), у дзяцінстве закончыла Жабінкаўскую школу мастацтваў у класе харэаграфіі. Я вельмі люблю слухаць, калі мае дзеці спяваюць разам, радуюся іх поспехам. Для мяне — яны памочнікі, абаронцы і падтрымка.
Наталля Міхайлаўна Сізоненка, загадчыца Якаўчыцкага дзіцячага сада:
IMG_7144— Сяргей ласкавы, вельмі любіць сваю сястру, мяне. У яго да ўсяго тэхнічны падыход, таму першы памочнік у таты. Актыўна ўдзельнічае ў жыцці школы, мае граматы за ўдзел у зборы макулатуры і ў канферэнцыі “З навукай у будучыню”. Ахвотна займаецца плаваннем, бісерапляценнем.
Алёнка энергічная, вясёлая, заўсёды ўзнімае настрой сваім шчабятаннем і пытаннямі, заражае энергіяй. Яна добрая, непасрэдная,наіўная,вельмі пяшчотная і ласкавая. Выступае ў школе ў ролі вядучай на розных вечарынах. Апошняе, чым яна парадавала нас як удзельніца танцавальнага калектыву “Каруначкі”, — дыпломам І сту-пені, які атрымала малодшая група ансамбля за выкананне новых танцаў.
Святлана Мікалаеўна Рай, музычны кіраўнік дзіцячага ясляў-сада №2 г.Жабінка:
— Дачка Ганна заканчвае сёлета  Жабінкаўскую школу мастацтваў у класе фартэпіяна. Узмоцнена зай-маецца вывучэннем хіміі, біялогіі, гэта ёй патрэбна для будучай прафесіі. Захапляецца вывучэннем англійскай і польскай моваў. Мае граматы за актыўны ўдзел у жыцці школы: вядучая школьных вечароў, прадметных тыдняў. Аднак сур’ёзныя і адказныя адносіны да справы не перашкаджаюць ёй быць свавольніцай і гарэзай.
Сын Арцём закончыў музычную школу ў класе баяна. Пасля вучобы ў трэцяй гарадской школе паступіў у Брэсцкі каледж гандлю. Цяпер працуе ў рэстаране “Венецыя”, ён повар-піцэрыст. Дома любіць дапамагаць тату па гаспадарцы. Хлопец добры, цярплівы, нешматслоўны, стрыманы і не любіць выхваляцца. Але, калі возьмецца за справу, адчувае вялікую адказнасць, стараецца не падвесці.
Святлана Міхайлаўна Дашкун, настаўніца пачатковых класаў Маціевіцкай базавай школы:
IMG_7134—Ганна закончыла Брэсцкі медыцынскі каледж, Мінскі інстытут фізкультуры і спорту, цяпер вучыцца ў Мінскім медыцынскім універсітэце на стаматолага, свайго сыночка Пашку аддала сёлета ў дзіцячы садзік.
Другая мая дачка Марына закончыла сельгасакадэмію ў Горках. Цяпер яна спецыяліст кампаніі ў знешнеэканамічнай дзейнасці ААТ “Савушкавы прадукт”. Паводле студэнцкай візы была пяць гадоў у Англіі, там вучылася і працавала. Веданне англійскай мовы дапамагае ёй цяпер у працы. Прадукцыю завода неаднойчы дэманстравала на міжнародных выставах у Кітаі, Германіі, Расіі, Прыбалтыцы. Яна шукае патэнцыяльных пакупнікоў, цяпер вядзе перамовы з партнёрамі з Вялікабрытаніі.
А яшчэ Марына хораша малюе пейзажы і партрэты. Цудоўна, калі дочкі і сыны ў сям’і радуюць сваіх бацькоў, а ў кожнага з іх ёсць прычына ганарыцца імі.
Лідзія ІВАНІХІНА, наш няштатны карэспандэнт.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top