Наведайце “Родны кут”!

Наведайце “Родны кут”!

IMG_7161Магазін №10 Жабінкаўскага райспа-жыўтаварыства, які месціцца ў аграгарадку Ленінскі, здалёк вабіць сваіх наведвальнікаў яркай вывескай “Родны кут”. З 13 жніўня мінулага года па 31 студзеня бягучага ішоў яго рамонт. Ажыццяўляўся ён сіламі брыгады будаўнікоў спажывецкага таварыства. Спраў было шмат: за час эксплуатацыі будынка ў ім праводзіліся толькі бягучыя рамонты, не было ні разу капітальнага. Дзеля таго, каб магазін меў гожы выгляд, спатрэбіліся сур’ёзныя фінансавыя ўкладанні: амаль 500 мільёнаў рублёў на рамонт і яшчэ амаль 400 мільёнаў на абсталяванне.
Змяніўся вонкавы выгляд будынка, інтэр’ер, пашырыўся асартымент. Кідаецца ў вочы плошча гандлёвай залы, якая значна павялічылася.
“Кожны наведвальнік можа набыць у нас патрэбную прадукцыю паводле свайго густу, — гаворыць загадчыца магазіна Ніна Канстанцінаўна Берлавус. —  З пастаўшчыкамі працуем напрамую. Так, прапаноўваем сваім пакупнікам багаты выбар малочных тавараў ААТ “Савушкавы прадукт”, “Беллакта”, Кобрынскага масласырзавода, іншых вытворцаў. Каўбасныя вырабы паступаюць з Мінскага, Брэсцкага, Пінскага, Бярозаўскага мясакамбінатаў, Мотальскага камбіната кааператыўнай прамысловасці. Маем шырокі выбар хлеба-булачных вырабаў, якія дастаўляюцца з Брэста, Кобрына, Маларыты. Пашырыўся асартымент рыбы. Супрацоўнічаем з фірмай “Праспэрыці”, якая пастаўляе сухую рыбу і рыбу для піва, з кампаніяй “Смак рыбы плюс”, у якой добрай якасці прэсервы і салёная рыба, а таксама з Брэсцкім прадпрыемствам “Санта Брэмар”, іншымі.
Маем багаты асартымент кандытарскіх вырабаў, больш 70 відаў цукеркаў, шакалад на любы густ. Шмат сокаў, напіткаў, якія пастаўляюць нам “Савушкавы прадукт”, “Кола”, “Лідскае піва” і іншыя вытворцы.
У магазіне прадстаўлена вялікая група прамысловых і гаспадарчых тавараў, шырокі асартымент мыйных сродкаў, вырабаў з пластмасы.
Ніводзін з наведвальнікаў не пайшоў яшчэ з магазіна без якой-небудзь пакупкі, нават тыя, хто гаворыць, што мы зайшлі да вас на “экскурсію”.
“Родны кут” наведваюць і жыхары бліжэйшых вёсак: Рагозна, Бусні, Багданы, Чыжэўшчына, Мышчыцы, Хадасы, Філіпавічы, Ёжыкі, Шалухі, Федзькавічы. Частыя госці і расіяне, якія адпачываюць у санаторыях “Буг”, “Надзея” ці аказваюцца ў пасёлку Ленінскі праездам. Яны любяць нашу малочную прадукцыю, падабаецца ім і беларускі трыкатаж, пасцельная бялізна. Купляюць таксама посуд, сувеніры”.
Абслужваюць пакупнікоў паводле “вышэйшага разраду” прадаўшчыцы: Таццяна Радковіч, Вольга Шэдава, Анжаліка Берлавус, Таццяна Панасюк, Вольга Мікуц, Наталля Галавач. Сочыць за парадкам прыбіральшчыца Алена Нічыпарук, больш цяжкая фізічная работа ўскладзена на грузчыка Віктара Баранчука. Калектыў працуе зладжана, дружна, у ім пануе ўзаемападтрымка.
Сваімі меркаваннямі аб адноўленай гандлёвай кропцы падзяліліся і наведвальнікі.
Валянціна Ануфрыеўна Сцепаненка сказала:
— Падабаецца, што ў магазіне пашырыўся выбар мясных, малочных, хлеба-булачных вырабаў. Я люблю брэсцкі хлеб “Заходні”, таму прыходжу за ім у “Родны кут”, ён тут заўсёды свежы, купляю і кобрынскую, і маларыцкую прадукцыю. Прыемна бачыць вялікі гаспадарчы аддзел, у якім можна набыць патрэбныя тавары.
Наталля Уладзіміраўна Мартынчык дадала:
— У магазіне прасторна, светла, зручна размешчаны тавары. Асартымент стаў багацейшым, гэта адразу відаць. Больш рыбнай прадукцыі, малочнай, на паліцах разнастайны выбар дзіцячага харчавання. Можна выбраць падарункі ўнукам, прыемны сюрпрыз для блізкіх і сябе.
Яўген Салей, у пры-ватнасці, адзначыў, што адноўлены магазін нагадвае гандлёвую кропку “Еўра-опт” — тут таксама ўсё ёсць, толькі “Родны кут” меншы па памерах. А так, тыя ж аддзелы, тая ж прадукцыя. Персанал застаўся ранейшым,усе знаёмыя, таму, нягледзячы на рамонт, адчуваеш сябе ўтульна. Пакупнікі лічаць, што магазін стаў сапраўдным родным кутам для сваіх наведвальнікаў.
А каб і ў вас склалася такое меркаванне, наведайце адноўленую гандлёвую кропку ў аграгарадку  Ленінскі!
Алёна НІКАНЧУК.
На здымку: прадаўцы магазіна №10 аграгарадка Ленінскі Т.В.Радковіч, Т.А.Панасюк, загадчыца Н.К.Берлавус і В.А.Шэдава.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top