Хобі — гэта фарбы для душы

Хобі — гэта фарбы для душы

IMG_5743Амаль у кожнага чалавека ёсць хобі. Справа, якой захапляемся, прыносіць задавальненне, напаўняе жыццё сэнсам, размалёўвае яго яркімі фарбамі.
Хобі можа быць розным. Не мае значэння, чым чалавек займаецца, галоўнае, каб ад гэтага атрымліваў асалоду.
Для таго, каб лепш зразумець унутраны свет нашых вучняў, мы арганізавалі ў школе выставу “Маё хобі”. Шчыра прызнаюся, дыяпазон любімых спраў хлопчыкаў і дзяўчынак здзівіў і парадаваў. Трэць школьнікаў прынялі ўдзел у выставе.
Скажу пра хобі некаторых з іх. Напрыклад, Глеб Доста калекцыяніруе мінералы; Яўген Буза, Яніна Стасюк і Настасся Баброўнік прыгожа вышываюць; Іна Галавейка, Вераніка Паўловіч, Валерыя Садоўнічак, Ірына Рубашэўская, Павел Пражыжка і Кацярына Кабаева выдатна малююць; Дар’я Дзенісовіч і Кацярына Карпук плятуць з бісеру; а Наталля Сарока і Аксана Карпук вяжуць на прутках і кручком. Старшакласнікі Тамара Руткевіч, Марыя Дзяркач, Валянціна Гадлеўская і Аляксандра Свіціч займаюцца дэкорам. Дзіма Марковіч і Рома Міхневіч захапляюцца выпальваннем па дрэве. Уразіла хобі Ва-лянціны Дзенісовіч — яна калекцыяніруе блакноты.
Шасцікласнікі падрыхтавалі на конкурс танец, а пяцікласніца Ганна Макарук прапанавала танцавальны нумар з элементамі гімнастыкі. Таксама парадавалі пластыкай рухаў і пачуццём музыкі Эльвіра Міхальчук і Лізавета Стружук. А якія лірычныя вершы складае Сара Парадня!
… Конкурс атрымаўся выдатным. Ён яшчэ раз падкрэсліў, што хобі напаўняе жыццё новым сэнсам. Шукайце і вы сваё хобі і атрымлівайце асалоду і новыя ўражанні!
Інеса БУЗА, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Крыўлянскай СШ.
Фота Ганны КАНДРАЦЮК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top