У райвыканкаме

У райвыканкаме

IMG_5150На студзеньскім пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло пад старшынствам Ф.Ф.Каланчука, былі разгледжаны вынікі работы народнагаспадарчага комплексу раёна ў 2013 годзе. Як выконваўся раённы бюджэт і якім ён будзе ў 2014 годзе далажыла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама С.М.Плавух. Даходы бюджэту раёна летась склалі 199628,9 млн. руб. (102,3% да ўдакладненага плана і 127,3% да 2012 года), у тым ліку ўласныя — 109439,9 млн. руб. Асноўная частка апошніх сфарміравана за кошт паступлення падаткаў: падаходнага, на ўласнасць, тавары і прыбытак.
Як адзначыла Святлана Мікалаеўна, актывізавалася работа па продажы зямельных участкаў у асабістую ўласнасць грамадзян. Гэта дазволіла атрымаць даходаў на суму 1501,6 млн. руб, што ў 4,3 раза больш чым летась. Як і намячалася, была захавана сацыяльная накіраванасць бюджэту. На фінансаванне галін сацыяльнай сферы ў 2013 годзе накіравана 121959,8 млн. руб. альбо 62,7% ад агульнай сумы яго выдаткаў.
Задачы на 2014 год — далей аптымізаваць сетку і штаты бюджэтных устаноў, эфектыўна расходаваць бюджэтныя сродкі, а таксама актыўна прыцягваць пазабюджэтныя крыніцы фінансавання.
На выканкаме быў абмеркаваны блок пытанняў прававой тэматыкі. Разгледжаны інфармацыйныя запіскі пракуратуры раёна аб стане законнасці і правапарадку на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна, а таксама стане законнасці і злачыннасці сярод непаўналетніх у 2013 годзе. Аб ходзе выканання комплекснага плана мерапрыемстваў у прафілактыцы правапарушэнняў, злачынстваў і карупцыі на тэрыторыі раёна праінфармавала намеснік старшыні райвыканкама А.С.Ануфрыюк. Былі названы станоўчыя факты, напрыклад: знізілася колькасць зарэгістраваных асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў. Паказчык раскрывальнасці іх па лініі крымінальнага вышуку павялічыўся ў параўнанні з 2012 годам з 70,5% да 73,5 (сярэднеабласны 55,5%).
Была прааналізавана работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў, здзяйсненні адміністрацыйных працэдур; падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы ў ахове працы ў 2013 годзе.
Удзельнічалі ў пасяджэнні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Белавежскай выбарчай акругі №8 У.І.Пузырэўскі і старшыня абласнога Савета дэпутатаў, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў ад Жабінкаўскай выбарчай акругі №30 С.Д.Ашмянцаў. Улічваючы, што гаворка на выканкаме вялася аб дзейнасці жабінкаўцаў у розных сферах летась, цікава было пачуць водгукі нашых народных выбраннікаў, іх ацэнку. І, у прыватнасці, прыемна, калі У.І.Пузырэўскі сказаў: “Вы малайцы, дзякуй за работу”.
Рысу размове падвёў старшыня райвыканкама Ф.Ф.Каланчук. Ён падкрэсліў: “Паспяховай і выніковай будзе праца тады, калі адказнай і мэтанакіраванай будзе пазіцыя кадраў. Кадравы патэнцыял — галоўны момант на сённяшні дзень. Больш уважлівымі патрэбна быць да моладзі. З 360 маладых спецыялістаў, якія прыйшлі ў раён у 2009-2013 гадах, засталіся працаваць 225. Менавіта ад кіраўнікоў калектываў залежыць іх адаптацыя, будучае і прафесійны рост”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top