Жаночы сход пад Новы год

Жаночы сход пад Новы год

IMG_8625Жанчына паспявае ўсё і ўсюды: і хатнія справы ў парадак прыводзіць, і працоўныя, і ў грамадскіх прымае ўдзел. А калі яна дзейнічае не ў адзіночку, а сумесна з сяброўкамі-аднадумцамі, паспявае нашмат больш. За 22 гады свайго існавання грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз жанчын” ініцыіравала нямала карысных і адказных спраў. На яго рахунку дабрачынныя ранішнікі для дзяцей-інвалідаў, акцыі для шматдзетных сем’яў, жанчын-ветэранаў, вечарыны для моладзі, “круглыя сталы”…
27 снежня адбылася 4-ая раённая справаздачна-выбарная канферэнцыя Жабінкаўскага раённага аддзялення ГА “Беларускі саюз жанчын”.
Жанчыны-дэлегаты сабраліся ва ўтульнай зале пасяджэнняў райвыканкама, каб падвесці вынікі работы раённага аддзялення за апошнія два з паловаю гады і распрацаваць план далейшай дзейнасці. Старшыня праўлення, намеснік старшыні райвыканкама А.С.Ануфрыюк у сваім выступленні паведаміла, што Жабінкаўскае раённае аддзяленне ГА “Беларускі саюз жанчын” аб’ядноўвае 31 пярвічную арганізацыю і налічвае ў сваіх шэрагах 1696 чалавек.
— Жаночы актыў нашага раёна прымае самы непасрэдны ўдзел у мерапрыемствах, накі-раваных на павышэнне статуса жанчын у грамадстве, паляпшэнне іх здароўя, абарону правоў жанчын і дзяцей, умацаванне сям’і, духоўна-маральнае выхаванне. У справаздачным перыядзе праводзілася работа, накіраваная на рэалізацыю дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі, далучэнне жанчын да кіравання справамі грамадства, а таксама арганізацыйна ўмацоўваліся пярвічныя арганізацыі, прыцягвалася ў іх шэрагі моладзь, — адзначыла Ала Сцяпанаўна.
Паводле яе слоў і пера-пісу насельніцтва 2009 года з 25 тысяч жыхароў Жабінкаўскага раёна мужчыны складаюць 47%, або на 1000 мужчын прыпадае 1143 жанчыны. Сярод занятых у народнай гаспадарцы іх 53%, сярод кіраўнікоў — каля 30%. Гэта гаворыць аб тым, што жанчыны з’яўляюцца магутнай стваральнай сілай грамадства і ўносяць у яго развіццё істотны ўклад.
А.С.Ануфрыюк нагадала ўдзельніцам сходу, што некалькі гадоў запар у раёне, як і ва ўсёй краіне ў цэлым, з ініцыятывы жанчын праводзіцца інфармацыйна-асветніцкая кампанія “Здароўе жанчы-ны — здароўе нацыі”. Яна накіравана на ахову рэпрадуктыўнага здароўя жанчын. Здаровыя мамы і дзеці — аснова квітнеючай нацыі. Працягваецца правядзенне акцый, ініцыяваных Беларускім саюзам жанчын: “Ніводнага кінутага дзіцяці”, “Бела-русь — утульны дом”, іншыя. Штогод ва ўстановах адукацыі, культуры, на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню сям’і, Дню жанчын, Дню абароны дзяцей, Дню маці. Падтрымала раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын і новы праект аддзела загса “Павінны нараджацца дзеці”, у рамках якога ў Дзень маці ў райвыканкаме арганізоўваецца ўручэнне пасведчанняў шматдзетнай сям’і, а таксама ўшаноў-ваюцца сем’і і дзеці ў намінацыях “Дзюймовачка года”, “Багатыр года”, “Першынец года” і іншых.
Перад дэлегатамі канферэнцыі выступілі таксама галоўны экана-міст СВК “Вазнясенскі” М.Д.Галавейка, урач-тэрапеўт участковы УАЗ “Жабінкаўская ЦРБ” Н.А.Арлавец, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама С.М.Янусік, старшыня прафкама ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” І.К.Якубук, начальнік аддзела быту ўпраўлення працы, за-нятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама С.Д.Трафімчук і карэспандэнт аддзела эканомікі раённай газеты “Сельская праўда” Н.М.Аляксейчык.
Выступоўцы гаварылі пра ролю жанчыны ў грамадстве, пра дадатковыя кампенсацыі, гарантыі і заахвочванні, якія атрымліваюць работніцы-жанчыны ў калектывах, дзе працуюць, узгадвалі жанчын, якія дасягнулі ў сваёй кар’еры пэўных вышыняў і праслаўляюць раён. Напрыклад,  Надзея Рыгораўна Кандрацюк, старшыня СВК “Вазня-сенскі”, перамагла ў абласным конкурсе “Жанчына года-2012” у намінацыі “За лідарства і паспяховае кіраўніцтва”; Віталіна Аляксандраўна Папковіч, настаўніца СШ №3, пераможца абласнога конкурсу “Настаўнік года-2009”, з’яўляецца настаўнікам-метадыстам і дае майстар-класы па ўсёй рэспубліцы; Ірына Анатольеўна Панфіла, настаўніца пачатковых класаў СШ №1, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі школы, фіналіст абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Педагог-выхавальнік года”, была ў складзе дэлегацыі ад Брэсцкай вобласці на прыёме ў віцэ-прэм’ера Анатоля Тозіка 14 кастрычніка мінулага года ў Доме ўрада.
На сходзе былі выбраны новыя саставы праўлення ў складзе 15 чалавек і рэвізійнай камісіі — з трох. Старшынёй праўлення аднагалосна перавыбрана намеснік старшыні райвыканкама А.С.Ануфрыюк, яе намес-нікам — Н.У.Калыбская, старшыня Жабінкаўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК.
Наталля ВАЛОШКА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top