Месца, дзе ствараюцца законы

Месца, дзе ствараюцца законы

IMG_1836Ідэя гэтага падарожжа належала дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.І.Пузырэўскаму. Летась, у час адной з сустрэч з грамадзянамі, Уладзімір Іванавіч прапанаваў начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлане Мікалаеўне Янусік арганізаваць увосень паездку найлепшых школьнікаў раёна ў Мінск, каб яны на ўласныя вочы пазнаёміліся з працай беларускага парламента.
На восеньскіх канікулах задумка ажыццявілася. Вучні наведалі музей Нацыянальнага сходу, пазнаёміліся з гісторыяй развіцця парламентарызму ў Беларусі і сённяшнімі будзённымі справамі заканадаўцаў, папрысутнічалі ў Авальнай зале пад час адкрытага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў.
Уражанняў ад гэтага цікавага падарожжа ў юных жабінкаўцаў набралася надзвычай шмат. Таму экскурсантам прапанавалася даверыць паперы думкі пра тое, што пабачылі. Іншымі словамі — напісаць сачыненні-водгукі пра паездку ў адзін з важнейшых органаў улады.
А напярэдадні Новага 2014 года У.І.Пузырэўскі прыехаў у ліцэй г.Жабінка, каб павіншаваць навучэнцаў са святамі і адзначыць найлепшых удзельнікаў конкурсу.
Пераможцам прызнаны дзесяцікласнік Уладзімір Тарасевіч, які і атрымаў каштоўныя падарункі з рук дэпутата. Як запэўніў Уладзімір Іванавіч, традыцыя, закладзеная летась, будзе мець працяг і ў наступныя гады, бо “прыгожыя дзяўчаты ды юнакі, што прыкметна памужнелі, радуюць сваімі ведамі, самастойнасцю ў думках і меркаваннях”. Неўзабаве ім давядзецца працягваць справы старэйшага пакалення ў будаўніцтве дэмакратычнай Беларусі, а нехта з сённяшніх навучэнцаў, мажліва, стане ў будучым таксама стваральнікам законаў краіны. Шлях да сваёй мары патрэбна пачынаць ужо сёння!
Анатоль РОСТАЎ.
На здымку: навучэнец жабінкаўскага ліцэя Уладзімір Тарасевіч атрымлівае падарункі ад дэпутата У.І.Пузырэўскага.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top