Быць здаровым — прэстыжна!

Быць здаровым — прэстыжна!

IMG_2696 копияУ 2013 годзе нара-дзіўся, а ў 2014 годзе будзе рэалізоўвацца ў Жабінцы праект “Здаровыя грамадзяне — здаровы горад”. Ён зацверджаны рашэннем райвыканкама.
Мэта праекта — захаванне і ўмацаванне здароўя жыхароў нашага горада.
Каардынатар — ДУ “Жабінкаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”. У склад міжведамаснага савета па яго рэалізацыі ўключаны прадстаўнікі зацікаўленых арганізацый і службаў раёна.
Задачы — растлумачальная, агульна-адукацыйная работа сярод жабінкаўцаў у пытаннях захавання здароўя, змянення ладу жыцця, фарміравання матывацыі на зда-роўе як вышэйшай каштоўнасці, пошук новых форм прафілактыкі захворванняў і інш.
Кантрольным аб’ек-там для ацэнкі вынікаў рэалізацыі праекта выбрана ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”.
Чакаемыя вынікі — павелічэнне колькасці жабінкаўцаў, якія вядуць здаровы лад жыцця, садзейнічанне захаванню здароўя, скарачэнню працоўных страт ад часовай непрацаздольнасці, павышэнне фізічнай актыўнасці, зніжэнне такіх заганных з’яў, як тытунекурэнне і ўжыванне алкаголю, фарміраванне псіхаэмацыянальнай устойлівасці да крызісных сітуацый.
Запрашаем усіх жыхароў горада да ўдзелу ў мерапрыемствах праекта.
Ініцыятыва вітаецца.
Надзея ШОСЦІК, галоўны ўрач ДУ “Жабінкаўскі райЦГЭ”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top