Яны нясуць святло дабрыні і душэўнае цяпло

Яны нясуць святло дабрыні і душэўнае цяпло

МакаровнаЁсць прафесіі, у якіх не могуць працаваць бяздушныя, безуважныя, абыякавыя людзі. І адна з іх — работнік сацыяльнай службы. У сацыяльную ўстанову, як правіла, прыходзяць людзі са сваёй бядой, болем, праблемамі, спадзеючыся на паразуменне, дапамогу, падтрымку. Сёлета прадстаўнікі гэтай прафесіі адзначаюць 95-годдзе, прафесійнае свята — Дзень работнікаў сацыяльнай абароны.
У 1986 годзе быў закладзены падмурак, на якім сфарміравалася сацыяльная служба Жабінкаўшчыны. Пры райсабесе стварылі аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму, і пачала фарміравацца база дадзеных адзінокіх пажылых людзей, якім патрэбна надомнае абслугоўванне. Значны ўклад у станаўленне і развіццё дапамогі на даму ўнеслі першая загадчыца аддзялення Н.У.Іваноўская і першыя сацыяльныя работнікі У.У.Клімушка, Р.І.Якубовіч, М.І.Буснюк, Т.К.Суцько.
У 2001 годзе на базе гэтага аддзялення стварылі Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Гэта дазволіла значна павялічыць колькасць абслугоўваемых, пашырыць і павысіць якасць паслуг. Калі ў 1986 годзе іх атрымлівалі 88 чалавек, то Цэнтрам у 2003 годзе было аказана сацыяльна-бытавых паслуг ужо  2300 грамадзянам, а летась — больш чым 6000. Ля вытокаў стварэння Цэнтра былі галоўны бухгалтар Т.М.Баранчук, загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі В.М.Лясковіч, загадчыца аддзялення пярвічнага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання Н.М.Літвінюк, былы інспектар аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Г.Р.Лугаўцова. Дзякуючы дабрыні і спагадлівасці, чуласці і цярпенню спецыялістаў цэнтра А.М.Кавальчук, М.У.Судас, І.С.Сцяпанавай, І.Л.Шыбут, В.А.Каско, І.М.Давідчык, А.М.Бойка, І.Я.Шостыр, Д.А.Сацішур і многіх іншых, пажылыя людзі, інваліды, шматдзетныя сем’і і ўсе тыя, хто апынуўся ў няпростай жыццёвай сітуацыі, пераадольваюць цяжкасці, у іх з’яўляецца вера ва ўласныя сілы.
Сёння інтэнсіўна працягваецца ўкараненне новых сацыяльных тэхналогій у рабоце з насельніцтвам. Мы аказваем такія паслугі, як сацыяльнае надомнае абслугоўванне, гуманітарная дапамога, выдача тэхнічных сродкаў рэабілітацыі, платныя разавыя паслугі, транспартныя паслугі “сацыяльнае таксі”, афармленне дакументаў на матэрыяльную дапамогу, працоўная рэабілітацыя маладых інвалідаў, афармленне пажылых і інвалідаў у дамы-інтэрнаты, псіхалагічная дапамога, вылучэнне шматдзетных сем’яў, дзе выхоўваецца пяць і больш дзяцей, на ўзнагароджанне ордэнам Маці. З 1 студзеня 2014 года спецыялісты цэнтра яшчэ будуць назначаць сацыяльныя дапамогі: штомесячныя і аднаразовыя, на аплату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі, кампенсацыю затрат на набыццё падгузкаў і афармленне дакументаў на бясплатнае забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця.
З мэтай прафілактыкі сямейнай ненадзейнасці, паляпшэння якасці жыцця дзяцей у малазабяспечаных сем’ях, аказання псіхалагічнай падтрымкі пажылым людзям і інвалідам у Цэнтры пастаянна працуюць клубы старшакласнікаў “Будучы сем’янін” і “Падлетак”. Для паляпшэння даступнасці і якасці сацыяльнага абслугоўвання створаны і працуюць паводле выязнога прынцыпу філіялы Цэнтра ў аграгарадках Ленінскі, Хмелеўскі, Ракітніцкі, Якаўчыцкі, Азяцкі, Сцяпанкаўскі, Крыўлянскі, Маціевіцкі. Клопатам і ўвагай атулены ўсе маладыя людзі, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў. Яны з задавальненнем займаюцца ў гуртках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзе робяць керамічныя вырабы з гліны, дэкарыруюць з дапамогай тэхнікі дэкупаж, працуюць з бісерам. Са снежня мінулага года пачаў сваю працу гурток “Ядзім смачна”. Акрамя гуртковай работы маладыя інваліды займаюцца іншымі відамі творчасці: вяжуць спіцамі, плятуць з тканіны дыванчыкі на падлогу, да святаў робяць сувеніры, віншавальныя паштоўкі. Працягвае працаваць у нас майстэрня, дзе летась тры маладыя інваліды атрымалі працоўную рэабілітацыю.
Развіваецца і мацнее сацыяльная служба, у цэнтры якой чалавек. Але пачаткам яе і асновай з’яўляецца аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму. Яго асноўная мэта — падтрымаць асабісты і сацыяльны статус, абараніць правы і законныя інтарэсы людзей, якія знаходзяцца ў звыклым для іх асяродку. Нашы сацыяльныя работнікі ўсе добрасумленныя і міласэрныя. Іх 73. Хачу сказаць словы ўдзячнасці кожнаму. Алена Уладзіміраўна Іванюковіч абслугоўвае 9 пажылых. Уважлівая, добрасумленная, старанная. Яе паважаюць і цэняць пенсіянеры. Галіна Мікалаеўна Ундзярук — чалавек міласэрны, у яе на абслугоўванні 8 падапечных, якія жывуць на тэрыторыі Крыўлянскага сельскага Савета, многім ужо за 80 гадоў. Да ўсіх іх жанчына адносіцца ўважліва, стараецца максімальна дапамагчы справай, пазбавіць іх лішніх цяжкасцяў і непрыемнасцяў.
Абавязкі сацыяльнага работніка неабмежаваныя. Старыя, адзінокія людзі хочуць як клапатлівых адносін да сябе, так і пагаварыць шчыра. У гэтым А.Ф.Макасюк, А.І.Жэдзік, А.А.Яльчык, А.А.Мацвяюк, І.В.Яльчык, Г.П.Бенедзісюк ім не адмаўляюць. Яны ветлівыя, вясёлыя, клапатлівыя, сталі для сваіх падапечных роднымі, іх чакаюць людзі шаноўнага ўзросту з нецярпеннем. Не ўсюды ёсць такія душэўныя, цярплівыя работніцы, як Г.І.Мікуц, В.А.Лах, Г.М.Муха, Т.А.Старыкевіч, Н.В.Грышчук. Хоць К.С.Ланчук, Н.І.Бучык, Н.А.Юрчук, А.І.Тарасавец прыйшлі ў нашу службу нядаўна, але ўжо зарэкамендавалі сябе са станоўчага боку. На адрас нашых сацыяльных работнікаў прыходзіць мноства слоў удзячнасці ад пажылых людзей, іх родных і блізкіх. Гэтыя цёплыя словы і ёсць паказчык таго, што наша служба важная і запатрабаваная.
І ў заключэнне яшчэ раз выказваю вам усім падзяку за добрасумленную працу, клопат, увагу і паразуменне праблем іншых людзей.
Паважаныя работнікі Цэнтра! Ад усёй душы віншую вас з Нараджэннем Хрыстовым, Новым годам і прафесійным святам. Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Раіса МЫШКАВЕЦ, дырэктар ТЦСАН.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top