Санюк Віктар Аляксандравіч

Санюк Віктар Аляксандравіч

сканирование001123 снежня 2013 года пайшоў з жыцця ўсімі паважаны ўрач, таленавіты кіраўнік і дастойны чалавек Санюк Віктар Аляксандравіч.
В.А.Санюк нарадзіўся 13 лютага 1934 года ў вёсцы Пастарынне Баранавіцкага раёна. Яго працоўная дзейнасць у сістэме аховы здароўя пачалася ў жніўні 1964 года пасля заканчэння Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Працаваў урачом-ардынатарам, галоўным урачом Дзеткавіцкай участковай бальніцы Драгічынскага раёна. У 1967 годзе быў накіраваны на працу ў Жабінкаўскі раён намеснікам галоўнага ўрача раённай бальніцы, а з 1974 года ўзначальваў яе. На гэтай пасадзе Віктар Аляксандравіч працаваў 26 гадоў, а затым яшчэ 10 — урачом тэрапеўтычнага аддзялення, загадчыкам Хмелеўскай амбулаторыі.
За час працы Віктара Аляксандравіча ў поўнай меры праявіліся яго арганізатарскія здольнасці, высокі прафесіяналізм, актыўная грамадзянская пазіцыя. Пад яго мудрым і ўмелым кіраўніцтвам, дзякуючы багатаму жыццёваму вопыту, працавітасці, ствараўся і рос калектыў работнікаў аховы здароўя раёна.
Усё сваё жыццё Віктар Аляксандравіч аддана служыў людзям, праяўляў высокую адказнасць за даручаную справу. Усе, каму давялося працаваць і мець зносіны з Віктарам Аляксандравічам, адзначалі яго чуласць, разуменне, добразычлівасць, неабыякавыя адносіны да праблемаў людзей, мэтанакіраванасць, настойлівасць і сціпласць. Сваім нястомным і клапатлівым стаўленнем да пацыентаў ён заслужыў высокі аўтарытэт і глыбокую павагу ў жыхароў раёна.
Светлая памяць пра Санюка Віктара Аляксандравіча назаўжды захаваецца ў нашых сэрцах.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top