Мы — першыя! альбо Час заслужаных узнагарод

Мы — першыя! альбо Час заслужаных узнагарод

IMG_6581

Ялінка-дабрачынніца

зазіхацела ў службе галоўнага механіка ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”. Свой унёсак у высакародную агульную справу робіць тэхнік-нарміроўшчык Валянціна Шульгач. Усе дабрачынныя ахвяраванні пойдуць на падтрымку дзяцей, што апынуліся ў бядзе.

Праз тры дні куранты праб’юць развітальную мелодыю году 2013-му і абвесцяць гучнымі крокамі пра надыход года наступнага. Самы час згадаць, чым Трынаццаты быў шчаслівы для жабінкаўцаў і адметны для ўсяго нашага краю. Прыемна, што ў адыходзячым годзе на старонках “Сельскай праўды” “прапісаліся” рубрыкі “Ведай нашых!” і “Добрая навіна”. Землякі давалі дастаткова падстаў для віншаванняў, бо не аднойчы ў розных сферах жыцця і дзейнасці былі лепшымі не толькі на ўзроўні вобласці, але нават усёй краіны.
СТУДЗЕНЬ. Непаў-торныя ўдзельніцы тэатра гумару, гульні і песні “Хмелеўскія валацугі” з рук кіраўніка дзяржавы А.Р.Лукашэнкі атрымалі спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Хмелеўскія артысткі — адзіныя берасцейцы, што мелі сёлета гэтую высокую ўзгагароду.
Калектыў цэнтра банкаўскіх паслуг №109 ААТ “ААБ Беларусбанк” у Жабінцы, які ўзначальвае Валянцін Міхайлавіч Кушнярэвіч, уганараваны кубкам, Ганаровай граматай і дыпломам пераможцаў рэспубліканскага конкурсу “Лепшы ў прафесіі”.
ЛЮТЫ. Медалём за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай эканомікі адзначана праца намесніка дырэктара ААТ “Ракітніца” А.М.Ілючыка. Дзяржаўную ўзнагароду Анатолю Максімавічу ўручаў Прэмер-міністр краіны М.М.Мясніковіч.
На ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы падве-дзены вынікі Нацыянальнага конкурсу “Мастац-тва кнігі”. У намінацыі “Літ-фармат” дыпломам І ступені адзначана гістарычная аповесць “Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля”, напісаная жабінкаўцам Анатолем Бензеруком.
САКАВІК. Сталі вядомы вынікі рэспубліканскага конкурсу “Лепшыя тавары Беларусі-2012”. Лаўрэатамі спаборніцтва ў намінацыі “Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння” названы калектыў ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”.
Наш зямляк Павел Кастрамін — пераможца адкрытага Кубка Беларусі ў боксе, які ладзіўся ў Брэсце і быў прысвечаны памяці чэмпіёна СССР У.Когана.
КРАСАВІК. Падве-дзены вынікі абласнога агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населенных пунктаў за 2012 год. Горад Жабінка прызнаны пераможцам у сваёй катэгорыі, узнагароджаны Граматай Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і грашовай прэміяй у 1000 базавых велічыняў.
З нацыяльнага дзіцячага аздараўленчага цэнтра “Зубраня” шасцікласніца СШ №3 г.Жабінка Наталля Гуц прывезла крышталёвага зубра і дыплом І ступені ў намінацыі “Арыгінальная работа”. Гэтыя ўзнагароды — вынік удзелу дзяўчынкі ў рэспубліканскім конкурсе “Таленты Беларусі”.
Старшыня праўлення Белкаапсаюза С.Д.Сідзько ўручыў Ганаровую грамату за шматгадовую працу і асабісты ўклад у павышэнне гандлёвага абслугоўвання насельніцтва загадчыцы магазіна №15 “Прадукты” ў Жабінцы Ірыне Міхайлаўне Казулька.
МАЙ. Мастацкі кіраўнік народнага тэатра гумару, гульні і песні “Хмелеўскія валацугі” Наталля Аляксееўна Дырман стала “Чалавекам года” на Брэстчыне ў галіне культуры.
Лаўрэатам абласнога конкурсу “Лепшы прадпрымальнік” прызнана фермерская гаспадарка “ЯКВІЛ”, якой кіруе Людміла Дзмітрыеўна Якаўчук. Яна атрымала ўзнагароду ў намінацыі “Лепшая сялянская фермерская гаспадарка”.
Граматай Міністэрства спорту і турызму за плённую працу ў развіцці фізічнай культуры і спорту, высокі прафесіяналізм і ініцыятыву адзначана праца трэнера Жабінкаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Юрыя Мікалаевіча Аўчыннікава.
“Жанчынай года” ў намінацыі “За лідарства і паспяховае кіраўніцтва” названа старшыня СВК “Вазнясенскі” Надзея Рыгораўна Кандрацюк. Дыплом-пасведчане яна атрымала з рук старшыні ГА “Беларускі саюз жанчын”, кіраўніка Нацыянальнага банка Беларусі Н.А.Ярмошынай.
ЧЭРВЕНЬ. Брэст — першы, пасля сталіцы, абласны цэнтр краіны, што паводле Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь займеў горад-спадарожнік. Ім стала наша Жабінка.
За шматгадовую добрасумленную працу пачэснае прызнанне атрымаў начальнік ПМК-19 УП “Брэстводбуд” П.У.Вайноўскі. Пятру Уладзіміравічу ўручаны нагрудны знак “Ганаровы меліяратар Беларусі”.
Калектыў СВК “Рагазнянскі”, якім кіруе Аляксандр Васільевіч Семянюк, прызнаны першым на Брэстчыне і ва ўсёй краіне па выніках агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы ў ахове працы. За гэта рагазнянцы атрымалі Ганаровую грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Дыплом Брэсцкага аблвыканкама.
Надзвычай удалым было выступленне “Хмелеўскіх валацуг” на ХІ міжнародным фестывалі народнай творчасці “Вянок дружбы” ў Бабруйску. Акрамя ўзнагарод хмелеўцы паўдзельнічалі ў сыходзе з канвеера 10-тысячнага трактара на Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў.
На ХІІ міжнародным цукровым форуме ў г.Арол (Расія) дыпламантам ў намінацыі “Лепшы цукровы завод Мытнага саюза 2012 года” абвешчаны ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”.
ЛІПЕНЬ. Танцавальны ансамбль “Цукарынка” — дыпламант тэлевізійнага міжнароднага конкурсу мастацтваў “Марская ракавінка-2013”, што праходзіў у балгарскім горадзе Сазопал.
Жабінкавец Аляксей Ганчук стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу “Моцная сям’я — моцная дзяржава” ў намінацыі “Лепшыя фотаматэрыялы ў друкаваных рэгіянальных СМІ”.
ЖНІВЕНЬ. Упершыню найлепшым у сваёй галіне названы калектыў Жабінкаўскага вузла паштовай сувязі. Пераходны кубак з рук дырэктара Брэсцкага філіяла РУП “Белпошта” В.М.Пух атрымала начальнік вузла сувязі Жабінкаўскага РВПС Людміла Пятроўна Саўчук.
КАСТРЫЧНІК. На Жабінкаўшчыне з’явіўся новы калектыў са званнем “узорны”. Паводле пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ім стаў ансамбль народных інструментаў Жабінкаўскай ДШМ, якім кіруе Наталля Мікалаеўна Грэцкая.
Супрацоўнікі інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь у Жабінкаўскім раёне (начальнік Любоў Іванаўна Ярмашук) — пераможцы рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае афармленне інспекцыі і ў ландшафтным дызайне.
СНЕЖАНЬ. Шырока святкаваўся юбілей ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”. У азнаменаванне 50-ых угодкаў аднаго з найбуйнейшых у сваёй галіне прадпрыемстваў Беларусі калектыў жабінкаўскіх цукравараў атрымаў Ліст падзякі ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі.

P.S.Нельга ў кароткіх нататках — і гэта надзвычай прыемна! — нават пералічыць усё, чым быў багаты 2013 год на Жабінкаўшчыне. Таму хоць пункцірам акрэслім яшчэ некалькі знакавых падзей, пра якія ў свой час падрабязней пісала раёнка.
Набыткам гісторыі стаў ужо міжнародны праект “Вёска, якая не павінна знікнуць”, што ладзіўся ў Малых Сяхновічах і ахапіў многія населеныя пункты раёна, у тым ліку Вежкі, дзе сёлета святкавалася 500-годдзе вёскі. Надоўга захаваецца ў памяці шыкоўны канцэрт духоўных песнапенняў у ГДК з удзелам жабінкаўскіх калектываў і хору Варшаўска-Бельскай епархіі. Свае юбілеі — “залаты” і “сярэбраны” — адсвяткавалі другая і трэцяя гарадскія школы, а СШ №1 названа на абласной нарадзе педагогаў вобласці з удзелам намесніка прэм’ер-міністра А.А.Тозіка, старшыні абл-выканкама К.А.Сумара і міністра адукацыі краіны С.А.Маскевіча “эталонам для іншых школ Брэстчыны ў насычанасці найноўшымі дасягненнямі мультымедыа”.
Сёлета адбыліся змены і ў кіраўніцтве раёна і вобласці: у асобе Фёдара Фёдаравіча Каланчука Жабінкаўшчына атрымала новага старшыню раённага выканаўчага камітэта, а ягоны папярэднік Мікалай Васільевіч Токар стаў намеснікам старшыні аблвыканкама.
Антон БЕРАСТОК.
Фота Ірыны ЖУК.

IMG_6267Ялінка-кніжніца

з’явілася ў раённай бібліятэцы. Створана яна з кніжак, таму не мае ігліцы ды калючак. Нездарма бібліятэкары лічаць: веды не павінны “кусацца”, а прыносіць толькі задавальненне і ў Новым годзе, і ўсё жыццё!

 

 

IMG_6575

Ялінка-спадчынніца

ўпрыгожыла краму ў Сакалове. Вяскоўцы ахвотна прыносяць на ёлку цацкі са свайго дзяцінства, якія з дапамогай загадчыцы магазіна Наталлі Абібок атрымліваюць новае жыццё. Радуюцца і дарослыя, і дзеці!

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top