Падаваць дэкларацыю надыходзіць пара

Падаваць дэкларацыю надыходзіць пара

имнс
Інспекцыя Міністэрства падаткаў і збораў Рэспублікі Беларусь у Жабінкаўскім раёне паведамляе, што ў адпаведнасці з Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь “Аб падаходным падатку з фізічных асобаў” не пазней за 1 сакавіка 2014 года падатковую дэкларацыю (разлік) абавязаны падаць фізічныя асобы, якія атрымалі на працягу 2013 года даходы:
— ад платнага адчужэння (у тым ліку шляхам продажу, мены) больш за адну кватэру ці жылы дом, дачу, садовы домік, гараж, зямельны ўчастак на працягу пяці гадоў;
— ад платнага адчужэння на працягу каляндарнага года аднаго аўтамабіля ці іншага транспартнага сродку, а таксама аднаго аўтамабіля, тэхнічна дапушчальная агульная маса якога перавышае 3,5 тоны ці колькасць сядзячых месцаў якога, акрамя сядзення вадзіцеля, перавышае 8;
— пры атрыманні ў выніку дарэння маёмасці і грашовых сродкаў ад фізічных асобаў на суму звыш 33,1 млн. руб. ад усіх крыніц у каляндарным годзе;
— атрыманыя за мяжой ці з-за мяжы (заработная плата, прэміі, паштовыя і банкаўскія пераводы);
— іншыя даходы, утрыманне падатку з якіх не ўскладзена на падатковых агентаў;
— даходы ў выглядзе вяртання ўзносаў пры спыненні грамадзянамі будаўніцтва кватэр ці індывідуальных жылых дамоў, а таксама пры выбыцці з членаў арганізацый забудоўшчыкаў да завяршэння будаўніцтва — у выпадку прымянення ў адносінах сум такіх узносаў маёмаснага падатковага выліку;
— даходы ў выглядзе вяртання страхавых узносаў пры скасаванні да завяршэння пяцігадовага перыяду дагавору добраахвотнага страхавання жыцця і дадатковай пенсіі, што былі заключаны тэрмінам на 5 і больш гадоў, — у выпадку прымянення ў адносінах сум такіх узносаў сацыяльнага падатковага выліку.
Падатковую дэкларацыю неабходна падаць не пазней за 1 сакавіка 2014 года ў падатковыя органы па месцы жыхарства і заплаціць патрэбны падатак не пазней за 15 мая 2014 года.
Звяртаем увагу, што на час прыёму дэкларацый інспекцыя Міністэрства падаткаў і збораў Рэспублікі Беларусь у Жабінкаўскім раёне працуе ў рабочыя дні з 8.00 да 19.00, па суботах — з 8.00 да 13.00.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у інспекцыі па адрасе: г.Жабінка, вул.Кірава, д.47 і па тэлефонах: 24-1-20, 25-2-26, 25-1-96.
У інспекцыі ажыццяўляецца папярэдняе кансультаванне і папярэдні запіс фізічных асобаў на падачу дэкларацыі.
Інспекцыя Міністэрства падаткаў і збораў Рэспублікі Беларусь у Жабінкаўскім раёне.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top