Путешественники вернулись из Украины

Путешественники вернулись из Украины

Попел Картэлісаў і словы Лесі Украінкі
Падарожжы пашыраюць веды, адкрываюць нязведанае, а таму прыцягальныя. Колькі ўражанняў прывезлі з ліпеньскай вандроўкі ва Украіну колішнія працаўнікі!
— Сярод падарожнікаў, — расказвае старшыня савета ветэранаў ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод” Б.Б.Кавальчук, — тыя, хто многія гады адпрацаваў на заводзе: Н.Р.Акулава, Н.К.Міхайлоўская, В.К.Градаўляк. Марылася пабачыць дзівосы суседняй нам краіны. Мары сталі яваю, калі звярнуліся да дырэктара прадпрыемства В.К.Волка. Пасадзейнічалі ў нашай паездцы таксама намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Т.М.Чапрасава і старшыня прафкама В.М.Якубук.
Зямля Лесі Украінкі сустрэла гарачым ранкам і попелам Картэлісаў, што “шмат гадоў у памяці і сэрцах”. Вялікая вёска на мяжы з Беларуссю сёлета адзначае 510-ы год свайго існавання. Хоць больш вядома з той “чорнай серады” 23 верасня 1942 года, калі загінула.
Міжвольна жабінкаўцы згадвалі лёс Драмлёва, знішчанага карнікамі ў нашу “чорную пятніцу”, за дванаццаць дзён да Картэлісаў. Наведалі мемарыял і музей, прысвечаныя “вогненнай вёсцы”. З хваляваннем учытваліся ў радкі загаду, страшнага, як сама гвалтоўная смерць: “23 верасня 1942 года батальён знішчае вёскі, атручаныя бандыцкай заразай, размешчаныя ў раёне на паўночны захад ад Макранаў… Рота “Нюрнберг” знішчае Картэлісы”.
Пасля ліхалецця тыя, хто застаўся ў жывых, вярнуліся на пажарышча, каб адрадзіць паселішча, што зараз зноў шырока і прывольна раскінулася сярод лясоў і палёў.
Наступным адрасам вандроўкі стаў старажытны Ковель, знітаваны з лёсам Ларысы Косач — вядомай паэткі Лесі Украінкі. Яна пражыла нядоўгі век, але пакінула глыбокі след і на Ковельшчыне, дзе ёй пастаўлены помнікі, і ва ўсёй прыгажуні-Украіне, і ў людскіх сэрцах. Падарожнікі з Жабінкаўшчыны наведалі прыгожы двухпавярховы музей, дзе ўсё падуладна памяці паэткі, яе вершаванаму слову.
— Там усё аб ёй — аб зорцы! — згадвае Б.Б.Кавальчук, і адчуваецца, што ён дасюль перажывае спатканне з сапраўднай паэзіяй.
Музей — на месцы бацькоўскай хаты ў вёсцы Калодзежнае. Яе род, пра які расказвала экскурсавод, — высакародны, інтэлігентны, патрыятычны, адукаваны — падарыў украінскай зямлі дзвюх таленавітых жанчын: маці і дачку. Пчолку і Украінку. Маці, бы мёд збіраючы паэтычны нектар, ведала чатыры мовы, праславілася як перакладчыца (у тым ліку з рускай, беларускай літаратур) і першая ўкраінская журналістка.
— Дачка — наша Леся, — узнёсла завершыла экскурсавод, — вывучыла 12 моў і назаўжды ўвайшла ў сусветную культуру, як прадвесніца ўкраінскага адраджэння.
… Падарожныя вярталіся дамоў. У памяці захаваліся попел і словы: згадкі пра смерць і жыццё.
А.РОСТАЎ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top