Разам да новых здзяйсненняў

 

IMG_6453
У асабістым жыцці, у дзейнасці калектыву, маленькага ці вялікага, юбілей — гэта, вядома, незвычайная падзея, напоўненая святочнасцю, музычнасцю, цікавымі і шчымлівымі ўспамінамі. Урачыстасць адметная. Яшчэ ўшаноўваннем тых, хто стаяў ля вытокаў, многія гады працаваў дзеля станаўлення і яго росквіту.
У мінулую пятніцу свой паўвекавы юбілей адзначылі жабінкаўскія цукравікі. Прыемна было бачыць у зале тых, хто ў 60-ыя гады і пазней выпускаў белы цукар, хто сачыў за эфектыўнай працай абсталявання, падлічваў першыя набыткі і страты, рабіў усё, каб павялічвалася вытворчая магутнасць прадпрыемства і паляпшалася якасць прадукцыі. Гэта Генадзь Іванавіч і Юзэфа Станіславаўна Вялько, Мікалай Паўлавіч Кавалеўскі, Яўген Пятровіч і Тамара Мікалаеўна Іванюкі, Мая Кімаўна Будзько, Надзея Барысаўна і Іван Лявонцьевіч Шастакі…IMG_6498
Побач з імі дастойна выглядалі сённяшнія працаўнікі ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”, якія за суткі могуць перапрацоўваць каля 8400 тон салодкай сыравіны і ўзялі курс павялічыць магутнасць прадпрыемства ў перспектыве да 10000 тон. Гэта слесар службы галоўнага механіка Анатоль Пятровіч Крыўчэня, начальнік цэха ЭРСМА Віталь Іванавіч Яскавец, начальнік Пінскага буракапрыёмнага пункта Анатоль Андрэевіч Сцепанюк, слесар рамонту абсталявання службы галоўнага механіка Пётр Аляксандравіч Герасімчык, лабарант хімічнага аналізу ЦЭЦ Алена Мікітаўна Бялых, вадзіцель пагрузчыка цэха ЭРСМА Фёдар Іванавіч Чарота, генеральны дырэктар завода Віктар Рыгоравіч Міронаў, яго намеснікі ў розных галінах Ігар Іванавіч Балтрамяюк, Аляксандр Антонавіч Літвінчук, Аляксандр Васільевіч Еўтуховіч, галоўны інжынер Васіль Мікалаевіч Бабрук, галоўны энергетык Аляксандр Паўлавіч Рабякеўша і многія іншыя.
Паўвекавы юбілей! За гэты час дрэва пяцьдзясят разоў змяняе сваю лістоту, столькі ж пакаленняў птушанятак выгадуе на сваіх галінках і адправіць іх у дарогу — насустрач сонцу, а яшчэ пяць дзясяткаў кружочкаў адкладзе ля сарцавіны. Што можна сказаць пра чалавечае жыццё і тым больш пра летапісныя старонкі калектыву цукравікоў? Гэта быў час, калі жабінкаўцы радаваліся і ганарыліся што менавіта тут з’явіўся такі вялікі завод, на які ўладкавалася амаль 1200 чалавек, якія сумленна працавалі дзясяткі гадоў і сустрэлі тут сваё шчасце, займелі сем’і. У працоўных кніжках многіх толькі адзіны запіс сведчыў пра іх дзейнасць, іншыя — пра іх кар’ерны рост. З гэтага пачаў сваё прывітальнае выступленне генеральны дырэктар ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” В.Р.Міронаў. “Цяпер на прадпрыемстве працуе 920 чалавек, — сказаў ён. — Гэта калектыў прафесіяналаў, якія здольныя вырашаць самыя адказныя задачы. Паспяхова праведзены дзве рэканструкцыі прадпрыемства. У 2014 годзе пачынаецца чарговая, якая паўплывае на далейшы прафесійна-тэхналагічны рост калектыву”.
Эстафету віншаванняў перахапіў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Андрэевіч Сумар. Ён адзначыў, што “залаты” юбілей цуравараў падзея адметная ва ўсёй вобласці, таму што ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” уваходзіць у чацвёрку гігінтаў-прадпрыемстваў Берасцейшчыны. Жабінкаўскі цукар купляюць у дзесяці краінах свету. Апошнім часам экспарт салодкай прадукцыі павялічыўся ў два разы. “Калектыў завадчан, — сказаў губернатар вобласці К.А.Сумар, — гэта сплаў маладосці і вялікага вопыту ветэранаў. Чацвёртая частка калектыву — маладыя рабочыя, інжынерна-тэхнічныя работнікі. Прыемна было пачуць, што на заводзе працуюць дынастыі Шпілько, Саўчукоў, Каракозавых, Пятрэнкаў, Іванюкоў, гэта сведчыць пра стабільнасць завода, яго перспектыўныя магчымасці. Бачым давер ёсць прадпрыемству, як у асяродку ветэранаў, так і сярод моладзі”.
Былы кіраўнік цукровага завода, дырэктарскі стаж якога 30 гадоў, Генадзь Іванавіч Вялько, заслужаны работнік прамысловасці Беларусі, кавалер ордэнаў “Знак Пашаны” і Дружбы народаў і медаля “ За працоўную доблесць”, нагадаў асноўныя летапісныя моманты з жыцця цукравараў, калі ён узначальваў калектыў. “У жыцці жабінкаўскіх цукравікоў былі ўзлёты і падзенні, — узгадаў Генадзь Іванавіч. — Каля дзесяці гадоў сутачная магутнасць завода была 1800-2100 тон буракоў, у 1973-ым годзе перапрацоўка сыравіны павялічылася да 2700 тон. У 1986 годзе на прадпрыестве адбылася першая пасля яго пуску рэканструкцыя. З выдзеленых на яе 12 мільёнаў рублёў, 10 працэнтаў было патрачана на развіццё сацыяльнай інфраструктуры. Дзякуючы гэтаму ў гарадскім мікрараёне быў пабудаваны фізкультурна-аздараўленчы комплекс “Бадзёрасць”, а вытворчая магутнасць у суткі павялічылася да 4500 тон буракоў. Усе, хто ў гэтыя гады абслугоўваў тэхналагічнае абсталяванне на заводзе, праяўлялі працавітасць, сумленнасць і невычэрпную энергію”.
Сапраўдныя прафесіяналы вараць цукар, без якога немагчыма развіццё харчовай прамысловасці Беларусі, іншых краін. Па добрай традыцыі ўзнагароды і падарункі атрымліваюць за няўрымслівую працу самыя дастойныя. Падзячныя лісты ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” былі ўручаны ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. На юбілейным свяце калектыву ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” кіраўнік вобласці К.А.Сумар уручыў Ганаровую грамату Брэсцкага абласнога выканкама за значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Жабінкаўскага раёна і ў сувязі з 50-годдзем.
Вялікая група работнікаў і спецыялістаў завода атрымала Ганаровыя граматы ад Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці, Жабінкаўскага выканаўчага камітэта, Жабінкаўскага раённага Савета дэпутатаў, Рэспубліканскага Беларускага прафсаюзнага камітэта работнікаў АПК, абласнога і раённага камітэтаў прафсаюза работнікаў АПК.
Сябрына, якая сабралася ў мінулую пятніцу ў гарадскім Доме культуры, сапраўды была шматлікая і своеасаблівая. Гасцямі юбілейнай урачыстасці былі таксама старшыня праўлення саюза “Цукравытворцаў Расіі”, мытнага саюза А.Б.Бодзін, генеральны дырэктар Расійскай цукровай гандлёва-прамысловай кампаніі, гендырэктар Краснапрэсненскага цукроварафінаднага завода Масквы В.І.Мосін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.І.Пузырэўскі, Старшыня Беларускага Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК У.Ф.Навумчык, старшыні Жабінкаўскага райвыканкама IMG_6464Ф.Ф.Каланчук і раённага Савета дэпутатаў С.В.Мартысюк, дырэктары беларускіх цукровых камбінатаў Д.У.Ягораў, М.П.Пруднік, М.В.Крыштаповіч, многія іншыя.
Віншуючы жабінкаўскіх цукравікоў з “залатым” юбілеем, усе яны адзначалі, што за доўгія гады супрацоўніцтва склаліся сяброўскія, партнёрскія адносіны, дзякуючы працы, якая накіравана на развіццё і росквіт усёй нашай краіны.
Было ў гэты дзень і шмат падарункаў калектыву завадчан, у асноўным — камп’ютары і ноўтбукі, халадзільнікі. Дарылі іх банкіры і будаўнікі, чыгуначнікі і спажыўцы салодкай прадукцыі, калегі з Гарадзеі, Слуцка і Скідзеля, партнёры ў рынкавых адносінах. Ад канцэрна харчовай прамысловасці Беларусі цукравары атрымалі ключы ад новага МАЗа. Вядома, не абышлося без музычных падарункаў: іх адрасавалі ансамбль “Раздолле”, танцавальны калектыў “Цукарынка”, салістка Галіна Міцковіч — творчы калектыў цукразаводскага дома культуры. IMG_6539
Затым з канцэртам выступілі госці з беларускай сталіцы.
Людміла КОСЦІНА.
На здымках: жабінкаўскія цукравары святкуюць “залаты” юбілей.
Фота Ірыны ЖУК.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*