Вадаёмы зімой небяспечныя

Вадаёмы зімой небяспечныя

 

Брэсцкі абласны савет АСВОД нагадвае, што ў зімовы перыяд неабходны пастаянны кантроль за дзецьмі ля вады. Без бацькоў і дарослых ім нельга самім знаходзіцца ля рэчак, азёраў, іншых вадаёмаў, таму што незахаванне мераў бяспекі прыводзіць да трагічных выпадкаў. Так, у Гомелі 4 снежня г.г. пры выхадзе на нямоцны лёд вадаёма праваліліся ў ваду трое вучняў другога класа мясцовай школы, размешчанай недалёка ад месца трагедыі. Аднаго падлетка паспелі выратаваць сведкі, што апынуліся побач, целы двух іншых дасталі з вады вадалазы.
У сувязі з перападамі тэмпературнага рэжыму лёдаўтварэнне на вадаёмах вобласці зацягваецца. У асобных месцах лёд замярзае, але ён яшчэ нетрывалы, лёгка крышыцца пад нагамі чалавека і таму трэба ўстрымацца ад выхаду на яго. Неабходна памятаць, што адзінкавы выхад на лёд магчымы толькі ў тым выпадку, калі яго таўшчыня 7-10 см, а групай людзей не менш 12-ці см. Але гэта датычыцца толькі марознага надвор’я. У адлігу лёд рэзка губляе сваю трываласць і названыя рэкамендацыі не дзейнічаюць.
АСВОД папярэджвае пра небяспеку лёдаставу і заклікае рыбакоў пры сённяшніх умовах надвор’я захоўваць асаблівую асцярожнасць пры знаходжанні ля вадаёмаў. Бацькі не павінны дапускаць самастойнага выхаду да вады і на лёд сваіх дзяцей.
Юрый ГАПОНЧЫК, старшыня раённай арганізацыі АСВОД.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top