Сярод парушальнікаў і вадзіцелі, і пешаходы

Сярод парушальнікаў і вадзіцелі, і пешаходы

2_16За 11 месяцаў бягучага года на тэрыторыі Брэсцкай вобласці адбылося 556 дарожна-транспартных здарэнняў,  з іх 58 — з-за нецвярозых кіроўцаў. У выніку 114 чалавек загінулі, 587 атрымалі раненні. На тэрыторыі нашага раёна за адпаведны перыяд адбылося 16 дарожна-транспартных здарэнняў, адно — па віне нецвярозага кіроўцы. У выніку 7 чалавек загінулі, з якіх 1 дзіця, 14 атрымалі раненні.  Асноўнымі прычынамі ДТЗ з’яўляюцца: незахаванне вадзіцелямі хуткасных рэжымаў, парушэнне правілаў манеўравання, кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, а таксама парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходамі і веласіпедыстамі.
У вобласці за 11 месяцаў сёлета затрымана 6424 вадзіцелі, якія кіравалі транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, у нашым раё-не — 109, з якіх 14 паўторна на працягу года. Супрацоўнікамі Жабінкаўскага РАУС выяўлена 6902 парушэнні правілаў дарожнага руху,  з іх 3026 — хуткасных рэжымаў і 606 — пешаходамі і веласіпедыстамі.
6 лістапада, напрыклад, вадзіцель К., які ехаў на аўтамабілі “Рэно” па аўтадарозе М1Е30 з Кобрына ў Брэст, на 31 км наехаў на пешахода М., які рухаўся ў спадарожным накірунку па пешаходнай дарожцы з веласіпедам у руках, а потым раптам выехаў на праезную частку. У выніку ДТЗ пешаход загінуў на месцы.
6 снежня вадзіцель К., які быў за рулём аўтамабіля “Фольксваген Пасат” і рухаўся з Брэста ў накірунку Мінска, на 35-ым кіламетры пры выбары хуткасці не прыняў да ўвагі метэаралагічныя ўмовы, у выніку чаго не справіўся з кіраваннем і здзейсніў наезд на аўтамабіль, які стаяў на абочыне. Вадзіцель К. атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў змешчаны на лячэнне ў Жабінкаўскую ЦРБ.
З 12 па 30 снежня г.г. на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна праводзяцца сумесныя мерапрыемствы ў папярэджанні парушэнняў вадзіцелямі транспартных сродкаў правілаў праездзу чыгуначных пераездаў.
Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху, Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз нагадвае: будзьце асцярожнымі і ўзаемаветлівымі на дарозе, памятайце, што парушэнне правілаў дарожнага руху можа каштаваць жыцця ці здароўя вам і тым, хто побач.
Раман КРУПКО, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top