Прыгажуню-ёлку лепш купіць на кірмашы

Прыгажуню-ёлку лепш купіць на кірмашы

6310

Напярэдадні калядных і навагодніх святаў многія ўпрыгожваюць дом ці кватэру ёлкамі, якія асабліва падабаюцца дзецям. Словам, вядзецца масавая нарыхтоўка іх для асабістых патрэб. На жаль, практыка сведчыць аб тым, што з набліжэннем святаў павялічваецца колькасць выпадкаў незаконнай высечкі ялінак і сасны. А таму папярэджваем насельніцтва, што за парушэнне ўстаноўленага парадку нарыхтоўкі елак Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу. Незаконнае знішчэнне, у тым ліку незаконная высечка ці пашкоджанне драўнінна-кустарнікавай расліннасці ў лясах першай групы дзяржлесфонду (асабліва ахоўваемыя), а таксама ў тых, якія не ўваходзяць у дзяржаўны лясны фонд, штрафуюцца ў памеры ад 5 да 50 базавых велічыняў (ад 650 тыс. да 6 млн. 500 тыс. руб.).
За тыя ж дзеянні, што здзейснены ў астатніх лясах дзяржлесфонду, парушальнік штрафуецца на 30 базавых велічыняў (да 3 млн. 900 тыс. руб.).
Акрамя гэтага, за кожную высечаную ялінку неабходна кампенсаваць урон, прычынены лесу, у памеры 0,1 базавай велічыні (13 тыс. руб.). Калі канфіскаванае незаконна высечанае дрэва будзе
з-за нейкіх пашкоджанняў не прыдатнае для далейшай рэалізацыі, парушальнік абавязаны выплаціць яшчэ 1 базавую велічыню за яго.
Такім чынам, навагоднюю ёлку ці сасну лепш купіць на ёлачным кірмашы. Кошты на іх будуць даступнымі. Паведамляем, што аб фактах незаконнай высечкі елак можна паведаміць на “тэлефон гарачай лініі” ў Брэсце (80162)20-70-00 ці 21-14-58.
Паважаныя жыхары Жабінкаўшчыны, беражыце прыроду і не азмрочвайце сабе навагоднія святы.
Вячаслаў ГЕРКО, начальнік Брэсцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top