Андрэй Вітальевіч Собалеў пасля заканчэння Валагодскага дзяржаўнага політэхнічнага інстытута працаваў у тым жа горадзе, дзе й вучыўся. Калі ў 1981 годзе ажаніўся на жабінкаўскай дзяўчыне, пераехаў на месца жыхарства жонкі Наталлі. Уладкаваўся ў раённыя электрасеткі дыспетчарам. Праца адказная: кіраваў аварыйнай брыгадай, абслугоўваў падстанцыі, прымаў заяўкі і г.д.
З кастрычніка 2009 года Андрэй Вітальевіч на пасадзе намесніка начальніка раёна электрасетак па збыце электраэнергіі. Кантралюе аплату за спажытую электраэнергію бытавымі спажыўцамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі, а таксама своечасовасць ззымання спецыялістамі паказчыкаў з лічыльнікаў і іх замену. Пад яго непасрэдным кіраўніцтвам пяць кантралёраў, двое электрыкаў, якія праводзяць замену лічыльнікаў.
На здымку: намеснік начальніка Жабінкаўскага раёна электрасетак па збыце энергіі Андрэй Вітальевіч Собалеў.
Фота Ірыны ЖУК.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.