“Без “Сельскай праўды” не магу!”

“Без “Сельскай праўды” не магу!”

IMG_6211Гэтыя словы належаць Галіне Аркадзьеўне Пасюк, якая ў абласны дзень падпісчыка, што праводзіўся 10 снежня ў раённым вузле паштовай сувязі, аформіла падпіску на новы год. Жанчына здаўна сябруе з раёнкай, бо знаходзіць у ёй “усе навіны краю — і старыкоўскія, і моладзевыя”. Для яе сям’і, як і для многіх жабінкаўцаў, “Сельская праўда” не проста крыніца ведаў, але даўняя сяброўка. Чытаюць газету і муж Аляксандр Іванавіч, і 87-гадовая маці Ніна Фёдараўна Русіна. Як толькі паштальён прыносіць пошту, першае пытанне ад пажылай жанчыны: “Што там пра Жабінку пішуць?”
— Наступны год у Беларусі, лічу, асаблівы, паколькі будзе ён звязаны з 70-годдзем вызвалення, — гаворыць Г.А.Пасюк — Колькі год таму мы ўсёй сям’ёй падарожнічалі па баявым шляху дзядзькі Уладзіміра Фёдаравіча Зазулі, пабывалі на могілках у польскім горадзе Радам, усклалі жабінкаўскія цюльпаны. Таму з асаблівымі адчуваннямі чытаю матэрыялы пра ваеннае ліхалецце.
Дапамагла жанчыне аформіць падпіску на новы год паштальён Марына Аляксандраўна Іўчанка, якая абслугоўвае раён Галінова, вуліцы Наганава, Гагарына, Суворава, Пушкіна, Катоўскага.
Пацікавіліся ў начальніка раённага вузла паштовай сувязі Людмілы Пятроўны Саўчук, як праходзіць сёлетняя падпісная кампанія, прынамсі, наколькі шмат жабінкаўцаў ужо працягнулі сваё сяброўства з раёнкай.
— “Сельская праўда”, як заўжды, самая запатрабаваная. Вядома, людзям хочацца найперш ведаць, што ў родным доме робіцца, тым больш у апошнія гады ў раёнцы з’явіўся шырокі погляд і на навакольны свет. На 10 снежня падпісаліся на раённую газету звыш 600 чалавек. Звяртаемся да жабінкаўцаў: прыходзьце, падпісвайцеся на роднае выданне, іншыя часопісы і газеты. Падпіска ў аддзяленнях сувязі на “Сельскую праўду” завяршаецца 31 снежня, на астатнія выданні — 25 снежня.
Анатоль РОСТАЎ.
На здымку: паштальён М.А.Іўчанка дапамагае
 даўняй падпісчыцы Г.А.Пасюк падпісацца
на “Сельскую праўду”.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top