В свете рыцарской славы

В свете рыцарской славы

На свяце рыцарскай славы…
Сорак прадстаўнікоў Брэстчыны — спецыялістаў у ахове гісторыка-культурнай спадчыны, выкладчыкаў, мастакоў, рэстаўратараў, музейных работнікаў, журналістаў з Брэста, Жабінкі, Бярозы, Камянца, Кобрына — сталі сведкамі грандыёзнага святкавання 600-ых угодкаў Грунвальдскай бітвы.
Невялікая польская вёска Грунвальд увайшла ў гісторыю як месца найвялікшай бітвы Сярэднявечча. Тут, на землях мазураў, прыкладна ў 50 км ад Ольштына, 15 ліпеня 1410 года вырашаўся лёс беларускага, польскага, літоўскага і іншых народаў, якія перамаглі крыжацкі Ордэн і захавалі самастойнасць і свабоду. Сённяшняе святкаванне сабрала амаль 300 тысяч гледачоў. На іх вачах 1300 прадстаўнікоў рыцарскіх клубаў з Польшчы, Германіі, Беларусі, Літвы, Чэхіі, Расіі і інш. прадэманстравалі рэканструкцыю славутага бою. Побач раскінулася “Сяло сярэдневяковых рамеснікаў”, дзейнічалі рыцарскі палатачны лагер, забаўляльна-гандлёвая база. Мастацкі ансамбль Войска Польскага выканаў велічны гістарычны твор “Мячоў годнасць, сцягоў трыумф”, насычаны фальклорнымі спевамі Сярэднявечча і Новага часу. Завяршылася святкаванне фестывалем агню. Берасцейцы перадалі ў падарунак Музею Грунвальда сцяг роднага горада і кнігі, прысвечаныя гісторыі Брэста ад заснавання і да нашых дзён.
А.РОСТАЎ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top