Як пераадолець сарамлівасць і няўпэўненасць дзіцяці?

Як пераадолець сарамлівасць і няўпэўненасць дзіцяці?

pochemu_rebenok_obizhaetsya

Няўпэўненасць дзіцяці праяўляецца ў тым, што ён менш гаваркі, сядзіць адзін, баіцца прымаць актыўны ўдзел у гульнях, у яго мала сяброў. Задача бацькоў — дапамагчы яму пераадолець сарамлівасць і няўпэўненасць. У будучым у такога чалавека можа быць шмат праблем.
Няўпэўненае ў сабе дзіця ў асяродку незнаёмых людзей можа нават запанікаваць, што справакавана адсутнасцю навыкаў чалавечых узаемаадносін. У такіх выпадках яно хавае свой страх і дыскамфорт за надзвычай актыўнымі, развязнымі і напорыстымі паводзінамі. Фарміруйце ў малога ўпэўненасць у сабе з ранніх гадоў. Стварайце дома прыемную атмасферу, дапамагайце не баяцца яму знешняга свету, атуліце цяплом і клопатам.
Каб умацаваць пачуццё ўпэўненасці ў сабе і ўласных сілах, прымушайце яго вырашаць цяжкія, але выконваемыя задачы. Дапамажыце прайсці ўсе выпрабаванні і дабіцца станоўчага выніку, не сварыцеся за дапушчаныя памылкі, а растлумачце, што ўсе людзі “спатыкаюцца” і адразу зрабіць усё правільна няпроста. Часам ім вельмі цяжка самім вырашыць ці правільна зрабілі заданне, таму чакаюць пачуць ацэнку ад дарослага. Негатыўная яна — моцна траўмуе псіхіку такіх дзяцей.
Ніколі не сварыцеся на малое за праяўленне асабістых якасцяў, не абмяркоўвайце пры ім яго ўчынкі і промахі, не высмейвайце яго слабыя бакі. Паспрабуйце знайсці ў малым моцныя рысы і развівайце іх у правільным накірунку.
Засцерагчы сваё дзіця ад баязлівасці можна праз развіццё ў яго адэкватнай самаацэнкі і пачуццё ўласнай значнасці. Дзеці, у якіх ёсць праблемы з гэтым, вельмі часта крытыкуюцца і потым доўга і хваравіта перажываюць. Памятайце, што дзіцяці павінна быць камфортна адзін на адзін са сваім унутраным светам. Імкніцеся ствараць такія сітуацыі, дзе б ён змог праявіць свае таленты, годнасць, стаў упэўненым у сабе і заваяваў павагу равеснікаў. Напрыклад, арганізоўвайце дома святы і запрашайце на іх аднакласнікаў; сумесныя з сябрамі выезды на прыроду, у якіх самі ўдзельнічайце. Тут, у камфортнай абстаноўцы, калі побач мама і тата, сарамлівае дзіця будзе адчуваць сябе больш упэўнена. Гэта дазволіць яму памяняць думку сяброў аб ім.
Развівайце яго актыўную жыццёвую пазіцыю, што пазбавіць яго сарамлівасці, няўпэўненасці і баязлівасці. Мяняйце мадэль паводзін свайго дзіцяці, а не яго характар і асобу.
Адгарадзіце яго ад розных стрэсаў і трывог. Сачыце за вопраткай і прычоскай сына ці дачкі, каб гэта не стала повадам для насмешак яго равеснікаў, пазбягайце сацыяльнай ізаляцыі. Дайце малому вольны доступ да інфармацыі (канечне, у разумных рамках), што навучыць яго падтрымліваць любую размову.

Якія звычкі падабаюцца дзецям?

Перад адыходам у школу атрымаць абдымкі і прыемнае слова ці жэст у дарогу.
Пасля школы расказаць аб сваіх удачах і праблемах і атрымаць словы падтрымкі за кубачкам чаю.
У выхадны дзень абмеркаваць пражыты тыдзень і яго значнасць для дзіцяці і бацькоў.
Пасядзець у паўзмроку пры свечках побач з мамай і татай.
На ноч паслухаць казку і быць далікатна апранутым коўдрай.
У свой дзень нараджэння атрымаць сюрпрызы і рабіць іх для іншых у сям’і.
Разам з мамай рыхтавацца да свята і пячы торт.
Пасядзець з бацькамі, узяўшы іх за рукі, у час сваёй хваробы і папрасіць у іх любімую ежу ці нешта такое, чаго даўно хочацца.
Бацькам важна даваць дзіцяці пэўную свабоду: самому прымаць рашэнне і вырашаць праблемы, але не менш важна не пакідаць яго адзін на адзін з цяжкасцямі, да якіх ён пакуль не гатовы.
Памятайце: вопыт няўдач і паражэнняў прызямляе, вопыт перамог і поспехаў акрыляе. Дапамажыце вашаму сарамліваму дзіцяці расправіць свае трапяткія крыльцы.
Вольга КАСКО, псіхолаг ДУ “ЖТЦСАН”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top