Райвыканкам падвёў вынікі агляду-конкурсу гатоўнасці рамонтна-абслуговай базы сельгасарганізацый для работы ў зімовых умовах у падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да веснавых палявых работ 2014 года.
Пераможцамі прызнаны:
— першае месца — СВК “Хмелева” (старшыня Б.У.Парафянюк, галоўны інжынер В.К.Гойка),
— другое — СВК “Рагазнянскі” (старшыня А.В.Семянюк, галоўны інжынер М.Ф.Маеўскі),
— трэцяе — ААТ “Жабінкаўскі” (дырэктар А.С.Тарасевіч. галоўны інжынер П.А.Шыдловіч).
Калектывы заахвочаны грашовымі прэміямі адпаведна 7,8 млн. руб., 5,85 і 3,9 млн. руб. Прэміяваны будуць работнікі, якія прымалі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да агляду.
Разам з тым, адзначана недастатковая работа праўленняў і інжынерных службаў СВК “Маціевічы” і “Арэпічы”.
У будучым годзе таксама вырашана праводзіць раённы агляд у добраўпарадкаванні машынных двароў і рамонтна-абслуговай базы сельгаспрадпрыемстваў. Сродкі на заахвочванне лепшых будуць выдзяляцца з раённага бюджэту.
На здымку: (злева направа) трактарысты В.С.Прыдатка, С.С.Жалязнякоў, галоўны інжынер В.К.Гойка, слесар А.Б.Шастачук і трактарыст І.Ф.Дзянішчыч.
Гэта яны пастараліся добра падрыхтаваць да работы зімой рамонтна-абслуговую базу СВК «Хмелева».
Фота Ірыны ЖУК.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.