Коллегия Комитета госконтроля Брестской области рассмотрела работу сельхозорганизаций области

Коллегия Комитета госконтроля Брестской области рассмотрела работу сельхозорганизаций области

Калегія Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці разгледзела работу сельскагаспадарчых арганізацый вобласці.
У правераных базавых гаспадарках выяўлены сур’ёзныя недахопы ў фінансава-гаспадарчай дзейнасці. Так, у 2008-2009 г.г. СВК “Савецкая Беларусь” атрымала дзяржаўную падтрымку ў 3,5 млрд.руб., ААТ “Агра-Калядзічы” 6,9 млрд.руб., СВК “Жарабковічы” 9,3 млрд.руб., але гэтыя гаспадаркі штогод не выконвалі прагнозныя паказчыкі ў тэмпах росту аб’ёмаў вытворчасці і рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі. Так, за мінулы год СВК “Савецкая Беларусь” атрымала страт ад продажу прадукцыі 925 млн.руб. (у 2008г. — 369 млн.руб.).
Здараецца, што бюджэтныя сродкі выкарыстоўваюцца не па прызначэнні і не эфектыўна.
У СВК “Савецкая Беларусь” у 2006-2007 гадах за бюджэтныя сродкі было закуплена пяршачак і нецялаў на 400,8 млн.руб., з якіх сёлета выкарыстоўваецца толькі 75 галоў (26,5%), астатнія выбракаваны.
СВК “Жарабковічы” ў 2008-2009 гг. набыў шрот сланечніку цераз пасрэднікаў і пераплаціў 200 тысяч долараў ЗША.
Факты скажэння дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці вызначаны ва ўсіх правераных гаспадарках. Так, у ААТ “АГРА-Калядзічы” завышана прадукцыйнасць кожнай каровы за мінулы год на 55 кілаграмаў, у СВК “Савецкая Беларусь” валавы збор цукровых буракоў завышаны на 1059 тон. Скажаліся справаздачныя дадзеныя аб колькасці нарыхтаваных кармоў, унесеных мінеральных угнаенняў.
У правераных гаспадарках выяўлены парушэнні ў тэхналогіі вытворчасці раслінаводчай і жывёлагадоўчай прадукцыі.
Так, у СВК “Жарабковічы” летась вырашчана 3541 тона піваварнага ячменю, які не пастаўлены на ААТ “Белсолад” з-за павышанага ўтрымання бялку, бо высяваўся на плошчах, на якіх раней вырошчвалі бульбу і цукровыя буракі.
Па выніках праверак вінаватыя юрыдычныя і фізічныя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, а матэрыялы праверкі СВК “Жарабковічы” перададзены праваахоўным органам.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top