За чуласць і шчырую дабрыню

За чуласць і шчырую дабрыню

Паважаная рэдакцыя!
Нядаўна ў нашай установе праводзіла цікавую акцыю вядомая сваёй дабрачыннасцю арганізацыя Чырвонага Крыжа. Вельмі хочацца выказаць ад імя нашых выхаванцаў і іх бацькоў шчырую падзяку неабыякавым людзям, за іх чуласць і ўвагу.
У цэнтры займаюцца дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якім патрэбны асаблівы клопат. Яны радыя ўсялякаму падарунку, нават ласкаваму слову. Трэба было бачыць, з якой удзячнасцю сустракалі яны старшыню раённага аддзялення Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Таццяну Мікалаеўну Пархімовіч. Гэты чалавек надзвычай энергічны, які хвалюецца за маленькіх, якім няпроста жыць на белым свеце. З яе рук 14 выхаванцаў ва ўзросце ад 4 да 12 гадоў атрымалі школьныя прылады і развіццёвыя гульні. Гэтыя рэчы дапамогуць выхавальнікам арганізоўваць заняткі з дзеткамі, цікава праводзіць з імі вольны час.
Вялікі дзякуй чулым людзям за дабрыню і спагаду.
Людміла ЦУПА, намеснік дырэктара раённага цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі.
На здымку: у час дабрачыннай акцыі.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top