Дзень без нікаціну

Дзень без нікаціну

У 1977 годзе паводле рашэння Амерыканскага анкалагічнага таварыства трэці чацвер лістапада быў аб’яўлены Міжнародным днём адмовы ад курэння. У Беларусі штогод вядзецца прафілактыка тытунекурэння і прапаганда здаровага ладу жыцця, праводзяцца акцыі “Памяняй цыгарэту на цукерку” і падобныя.
Не сакрэт, што курэнне з’яўляецца адной з галоўных прычын не толькі цэлага шэрагу сур’ёзных захворванняў, але і пажараў. Як жабінкаўцы адносяцца да гэтай шкоднай звычкі  і ці гатовы адмовіцца ад цыгарэт хоць на адзін дзень —  21 лістапада.
IMG_5567Яўген Вячаслававіч Слабадзянюк, таваразнавец аддзела забеспячэння ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”:
— Курыў на працягу гадоў дзесяці з таго моманту, як скончыў школу. Прыблізна два гады таму захварэў на бранхіт, цяжка было дыхаць. Звязаў гэта са сваёй згубнай звычкай і вырашыў: трэба кідаць, здароўе даражэй. Пачаў весці здаровы лад жыцця, займацца спортам. Пасля таго, як кінуў курыць, менш стаў хварэць. Раней бываў на бюлетэні двойчы на год як мінімум. Калі быў на прыёме апошні раз, тэрапеўт здзівілася, што я не звяртаўся да яе амаль два гады.
Андрэй Яўгенавіч Іванюк, майстар ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”:IMG_5570
— Не разлучаюся з цыгарэтай гадоў дваццаць. Ведаю, што курэнне аказвае негатыўны ўплыў на здароўе, неаднаразова спрабаваў кінуць, але не атрымалася — моцна ўцягнуўся. Гатовы на адзін дзень адмовіцца ад цыгарэт у падтрымку супрацьтытуневай кампаніі.
Настасся Аляксандраўна Радчук, швачка фірмы “Элісмода”:
IMG_5573— Не куру і ніколі не спрабавала. Цыгарэты лічацца галоўнай прычынай узнікнення сардэчна-сасудзістых захворванняў, анкалагічных.  Мой муж курыць. Спрабавала змагацца з яго цягай да тытуню, але беспаспяхова. Тым, хто паліць, раю кідаць гэтую справу, берагчы сябе і сваіх блізкіх.
Міхаіл Мікалаевіч Паўлючык,
падсобны рабочы цукровага завода:IMG_5578
— Захапіўся цыгарэтамі вельмі даўно. Кідаў не аднойчы, але ці то сілы волі не хапае, ці то звычка такая ўчэпістая — не змог. Абысціся адзін дзень без цыгарэт — не праблема.
Пётр Анатольевіч Ганчароў, размеркавальнік работ, прыёмаздатчык чыгуначнага цэха цукровага завода:
IMG_5584— “Сябрую” з цыгарэтай гадоў сем. Раней выкурваў пачак за дзень. З цягам часу зразумеў, што гэта затратна і ў грашовым плане, і ў плане здароўя. Курэнне на сённяшні дзень — нятаннае задавальненне. Зараз знаходжуся на стадыі паступовай адмовы ад цыгарэт: хапае 1-2 штук на дзень. 21 лістапада абавязкова ўстрымаюся ад курэння.
Надзея Васільеўна Цютчык, працуе ў ДУА “Жабінкаўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”:IMG_5630
— У нашай сям’і курыць муж. Колькі я з ім не змагалася, не перамагла ў гэтай барацьбе. Пачак цыгарэт выкурвае за два дні. Я лічу, што курэнне небяспечнае, яно не нясе абсалютна ніякіх выгод, затое павялічвае праблемы са здароўем, якія ёсць, і выклікае новыя, больш сур’ёзныя. Да таго ж, гэта выкінутыя на вецер грошы.
Андрэй Аляксандравіч Ткачук (справа), індывідуальны прадпрымальнік:
IMG_5633— Куру з 18-гадовага ўзросту. Кідаць не спрабаваў і не гатовы адмовіцца ад курэння нават на адзін дзень. За месяц аддаю на цыгарэты 300 тысяч рублёў і больш.
Канстанцін Ерлікавіч Сыздыкаў (злева):
— Пачаў курыць у 16 гадоў. Спрабаваў адмовіцца ад цыгарэт: першы раз мяне хапіла на месяц, другі — на тры. Выкурваю пачак у дзень, лічу, што гэта няшмат, таму што знаёмы выкурвае тры. За год аддаю на гэта “задавальненне” 400 еўра.
Апытанне правяла Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top