Няхай множацца сілы і надзеі

Няхай множацца сілы і надзеі

IMG_5637У мінулую пятніцу ў гарадскім Доме культуры сабралася шаноўная сябрына на прафесійнае свята: цукравары і хлебаробы, вытворцы камбікармоў і жывёлаводы, рамонтнікі і нарыхтоўшчыкі кармоў, аграномы і заатэхнікі, словам, працаўнікі аграпрамысловага комплексу. Уносіцца сімвал свята — каравай з новага ўраджаю, вырашчанага руплівымі рукамі хлебаробаў Жабінкаўшчыны, які прымае старшыня раённага выканаўчага камітэта Фёдар Фёдаравіч Каланчук.

Адкрываючы ўрачыстасць Фёдар Фёдаравіч зазначыў, што перад прыроднымі выпрабаваннямі земляробы раёна ніколі не апускалі рукі. І сёлета яны дастойна перажылі ўсе цяжкасці, якія “падаравала” ім прырода: збераглі азімыя, захавалі тэхналогію пры сяўбе яравых, якасна даглядалі пасевы, у выніку атрымалі дастойны ўраджай. Хлебаробы выканаюць дзяржзаказ па продажы збожжа, нарыхтавалі якасны пасяўны матэрыял і дастаткова травяных кармоў. Менавіта вырошчванне цукровых буракоў у сяброўстве з навукай дапамагло ў такі складаны год накапаць 59,5 тысячы тон караняплодаў пры сярэднераённай ураджайнасці 412 цэнтнераў, а ў вазнясенцаў з кожнага гектара атрымана 652 цэнтнеры і валавы збор склаў 8,2 тысячы тон.
Сярод пераможцаў абласнога спаборніцтва на ўборцы зерневых і зернебабовых культур СВК “Рагазнянскі”, раённага — СВК “Вазнясенскі” і “Арэпічы”, а ў нарыхтоўцы травяных кармоў першае месца ў раёне ў СВК “Арэпічы”, другое — у СВК “Вазнясенскі”.
Аналізуючы вынікі работы жывёлаводаў, Фёдар Фёдаравіч адзначыў, што назіраецца значны рост валавой вытворчасці малака, за дзевяць месяцаў было надоена ў раёне на адну фуражную карову 4365 кілаграмаў, гэта 11-ае месца сярод раёнаў Беларусі. Вынікі дзесяці месяцаў сведчаць, што найлепшыя набыткі ў малочным цэху СВК “Рагазнянскі” і “Вазнясенскі”, ААТ “Жабінкаўскі”, у мясным — у СВК “Рагазнянскі” і “Хмелева”, ААТ “Ракітніца”.
Старшыня райвыканкама Ф.Ф.Каланчук, вітаючы ўдзельнікаў урачыстасці, спыніўся таксама на дасягненнях калектываў ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод” і “Жабінкаўскі цукровы завод”, падзякаваў за працу фермераў і работнікаў ААТ “Жабінкаўская сельгастэхніка”, ПМК-19. Ён, у прыватнасці, адзначыў, што цукровы завод выпускае 70 працэнтаў прамысловай прадукцыі раёна, таксама з’яўляецца асноўным экспарцёрам, а вытворцы камбікармоў павялічылі выпуск іх у супастаўных цэнах амаль на 20 працэнтаў.
На свята да жабінкаўскіх працаўнікоў завіталі намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама М.В.Токар, IMG_5641начальнік сыравіннага аддзела ААТ “Брэсцкі мясакамбінат” С.І.Палховіч і намеснік галоўнага тэхнолага ААТ “Савушкавы прадукт” Т.У.Міраненка, іншыя.  Яны шчыра дзякавалі працаўнікам заводскіх цэхаў, палёў і ферм, механічных майстэрняў за прафесіяналізм, руплівасць, вынослівасць і самаадданасць той справе, якую робяць, і ўручалі ім узнагароды. Зямля жабінкаўская ўзгадавала нямала тых, хто атрымаў іх за карпатлівую працу, нават немагчыма пералічыць усіх. Пісьмом падзякі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўзнагароджаны старшыня СВК “Арэпічы” Васіль Паўлавіч Гулько; Ганаровай граматай аблвыканкама — начальнік ПМК-19 г.Жабінка ДУВП “Брэстводбуд” Пётр Уладзіміравіч Вайноўскі; Пісьмом падзякі аблвыканкама — галоўны заатэхнік СВК “Вазнясенскі” Надзея Сяргееўна Кадлубовіч; і дырэктар ААТ “Жабінкаўская сельгастэхніка” Уладзімір Мікалаевіч Дземідзюк; Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў — жывёлавод СВК “Хмелева” Ніна Фёдараўна Міцкевіч; Пісьмом падзякі абласнога Савета дэпутатаў — трактарыст-машыніст ААТ “Ракітніца” Уладзімір Іванавіч Харунжы.
Ганаро-вымі гра-матамі абл-сельгасхарчу адзначана праца начальніка аддзела забеспячэння ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” Віктара Алегавіча Туміка і аператара пульта кіравання ААТ “Жабін-каўскі камбікормавы завод” Святланы Васільеўны Юрчук. Дыпломамі аблвыканкама за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяных кармоў — Уладзімір Фёдаравіч Са-вінкін, камбайнер корма-ўборачнага камбайна (ААТ “Ракітніца”), і Анатоль Кандратавіч Кашалюк, вадзіцель па адвозцы кармоў СВК “Хмелева”, а таксама пераможцы абласнога спаборніцтва сярод асобных катэгорый работнікаў жывёлагадоўлі Надзея Сяргееўна Кадлубовіч, галоўны заатэхнік СВК “Вазнясенскі”, Андрэй Уладзіміравіч Марчук, загадчык фермы ААТ “Жабінкаўскі”, Васіль Мі-калаевіч Баранчук, аператар штучнага асемянення БРЖ СВК “Арэпічы”, і Ніна Фёдараўна Міцкевіч, аператар у вырошчванні рамонтных цялушак СВК “Хмелева”.
Ганаровыя граматы ад Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК атрымалі галоўны эканаміст, старшыня прафкама СВК “Вазнясенскі” М.Д.Галавейка, ад Брэсцкага абкама прафсаюза работнікаў АПК — электрагазазваршчык ААТ “Жабінкаўская сельгастэхніка” П.І.Канючка і эканаміст ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод” С.М.Шматко. Дыпломам Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК па выніках абласнога агляду-конкурсу на лепшую работу ў стварэнні належных умоў працы і вытворчага быту працаўнікам у рамонтных майстэрнях узнагароджаны калектыў рамонтнай майстэрні СВК “Рагазнянскі”.IMG_5702
Вялікая група рупліўцаў аграпрадпрыемстваў і асобныя падраздзяленні былі ўзнагароджаны граматамі і Пісьмамі падзякі райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, райкама прафсаюза работнікаў АПК, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання і Дыпломамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК.
IMG_5694Хочацца назваць яшчэ адзін важны эпізод урачыстасці — уручэнне старшынёй раённага аграпрамысловага саюза А.С.Тарасевічам Падзякі старшыні СВК “Рагазнянскі” А.В.Семенюку, лаўрэату конкурсу на званне “Лепшы кіраўнік сельгаспрадпрыемства ў Брэсцкай вобласці па выніках 2012 года” сярод кіраўнікоў са стажам работы звыш пяці гадоў.
Прыемнай падзякай віноўнікам і гасцям свята былі песні і танцы ў выкананні самадзейных артыстаў Жабінкаўшчыны.
Закончыць свой аповед мне хочацца вось такімі паэтычнымі радкамі: “Усякіх даброт вам! І асабліва, — каб будучы год быў слаўным годам — у меру дажджлівым, у меру пагодным, а восень была каб незвычайнай: на дзіва хлебнай, на дзіва ўраджайнай”.
Людміла КОСЦІНА.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top