Дапамагаюць не толькі лекі, але й сіропы, пахі

Дапамагаюць не толькі лекі, але й сіропы, пахі

15375.comment-faire-un-sirop-naturel-contre-la-toux.w_640.h_360.m_zoom.c_middle.ts_1322707951.

У асенне-зімовы перыяд адбываецца сезонны пад’ём захваральнасці на вірусныя інфекцыі, якія надоўга пазбаўляюць чалавека аптымізму і добрага самаадчування. Як не захварэць на грып і рэспіраторныя інфекцыі? Кожнаму чалавеку неабходна паклапаціцца, найперш, аб прафілактыцы, аб павышэнні ахоўных сілаў арганізма.
У Жабінкаўскай цэнтральнай раённай аптэцы і яе структурных падраз-
дзяленнях ёсць шырокі выбар лекавых сродкаў для прафілактыкі і лячэння грыпу і іншых захворванняў. Дастаткова супрацьвірусных як айчыннай вытворчасці, так і замежнай: флустоп, фасторык, ангрымакс, грыпамікс, фармавекс, рэмантадзін, арпетол, амізон, гропрынасін, асцылакакцынум, анаферон, аксалінавая мазь, інтэрферон, ацыклавір і інш. Дарэчы, айчынныя лекі не менш эфектыўныя, чым зарубежныя, і, што немалаважна, намнога танней. Можна набыць аднаразовыя маскі, тэрмометры, усемагчымыя полівітамінныя комплексы, імунастымулятары, травяныя чаі, якія павышаюць ахоўныя сілы арганізму. Нельга запасацца лекамі наперад, таму што ўсе яны маюць тэрміны захоўвання, але мінімальны запас на выпадак прастуды павінен быць.
Эфектыўныя для прафілактыкі розныя сіропы на аснове лекавых раслін, якія выпускае РУП “Экзон”. Яны надзелены агульнаўмацавальным і ахоўным дзеяннямі. Фітабальзамы садзейнічаюць узнаўленню сіл пасля напружанай фізічнай і разумовай працы, маюць агульна-ўмацавальнае дзеянне.
Хачу нагадаць аб ароматэрапіі — метадзе лячэння з прымяненнем натуральных пахаў (эфірных маслаў), якія садзейнічаюць павышэнню супраціўляльнасці да шкодных знешніх уздзеянняў. Гаючая сіла пахаў дапамагае чалавеку вярнуць раўнавагу ўнутраных сіл, якою нашы продкі ўзбагачаліся пасля зносін з прыродай. Універсальным сродкам для аромалямпаў, ваннаў, масажу з’яўляюцца: пры прастудзе, грыпе, насмарку: эўкаліпт, лаванда мята, размарын, гваздзіка; пры ранішнім стамленні: апельсін, ядловец, мята перцавая, эўкаліпт; пры стрэсе: лаванда, апельсін, герань, размарын; пры галаўным болі: лаванда, сасна; пры бяссонніцы: лаванда, ядловец, апельсін, чабор; пры павышэнні працаздольнасці: бергамот, сасна, лімон, гваздзіка; пры пераахаладжэнні, нервовым і фізічным перанапружанні: яліна.
Эфектыўна супрацьстаіць інфекцыям бергамот. Трэба “ва ўсеўзбраенні” сустрэць чарговы эпідэмічны перыяд, любую хвабору лягчэй і танней папярэдзіць, чым лячыць.
Вольга ГАЦКЕВІЧ,
загадчыца цэнтральнай раённай аптэкі №27.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top