Газета, створаная для свята, альбо 12 фактаў з біяграфіі раёнкі

Газета, створаная для свята, альбо 12 фактаў з біяграфіі раёнкі

IMG_1575
Ёсць такая народ-ная прыкмета: дзеці, народжаныя ў нядзелю, прыходзяць на свет для шчасця, радасці.
Жабінкаўская раённая газета, відаць, з такіх “дзяцей”: самы першы яе нумар з’явіўся ў нядзелю 29 кастрычніка 1944 года.
Быў у яе жыцці пэўны час (паміж 1959 і 1966 гадамі), калі не існавала Жабінкаўскага раёна. Аднак з ягоным адраджэннем адрадзілася і раёнка, названая “Сельскай праўдай”. Першы яе нумар выйшаў у двайны святочны дзень: была не проста нядзеля — пачынаўся новы 1967 год.
За часы існавання жабінкаўская раённая газета мела тры назвы: спачатку — гэта “Ленинский путь”, затым — “Коммунистический путь”, нарэшце — “Сельская праўда”.
У сваёй гісторыі рэдакцыя восем разоў мяняла адрасы, пакуль не прапісалася па сённяшнім: горад Жабінка, вуліца Будзённага, дом №8.
У ролі першых заснавальнікаў раёнкі выступалі Жабінкаўскі райкам КП(б)Б і выканаўчы камітэт райсавета дэпутатаў працоўных, цяпер — раённы Савет дэпутатаў і райвыканкам.
“Ленинский путь” ды “Коммунистический путь” пачыналіся на рускай мове, “Сельская праўда” ад сваіх пачаткаў аддае перавагу роднай, беларускай.
Спачатку раёнка ў памерах нагадвала “баявы лісток” і складала восьмую частку сённяшняй.
У саракавыя гады газета з’яўлялася 4-5 разоў у месяц, зараз “Сельская праўда” ўжо 8-9 разоў штомесяц “прыходзіць” у дамы жабінкаўцаў.
Першыя два нумары “Ленинского пути” рас-паўсюджваліся бясплатна, потым раёнка каштавала капейкі, зараз прадаецца за рублі (да слову, не надта вялікія).
Некалі набор ажы-ццяўляўся ва ўласнай друкарні шрыфтам, перададзеным з колішняга партызанскага атрада, зараз — з дапамогаю надта разумных камп’ютараў. Вярстаецца “Сельская праўда” цяпер на месцы, а вось друкуецца ўвесь яе тыраж у Брэсцкай абласной друкарні.
Змест першых выданняў паказваў пасляваеннае жыццё Жабінкаўшчыны і найчасцей вызначаўся лозунгамі: “Усё для фронту — усё для перамогі!” Сённяшняя газета вызначаецца шматбаковасцю, даносіць весткі не толькі з роднага краю, але й з усяго свету.
Амаль за сем дзясяткаў гадоў раёнку рэдагаваў тузін рэдактараў:

Канстанцін Казакоў (1944-1948)
Андрэй Падшывалаў (1948-1949)
Фёдар Бяляеў (1949-1953)
Пётр Шаўчэнка (1953-1954)
Наталля Сярова (1954-1955)
Мікалай Кавальчук (1955-1957)
Васіль Каленчыц (1957-1959)
Барыс Брэўдо (1966-1974)
Віталь Канавалюк (1974-1985)
Антаніна Хакімава (1986-1996)
Іван Міцковіч (1996-2006)
Святлана Вішнеўская (з 2006).

На працягу ўсёй сваёй 70-гадовай біяграфіі жабінкаўская раённая газета была і застаецца сапраўдным летапісцам краю.
Прыкметны ўнёсак яе супрацоўнікаў не толькі ў асвятленне сённяшняга дня Жабінкаўшчыны, але і ў стварэнне гісторыка-дакументальнай хронікі Жабінкаўскага раёна “Памяць”. І сёння — штотыднёва  на старонках раёнкі — уся палітра разнастайнага жыцця нашай непаўторнай зямлі.
Анатоль БЕНЗЯРУК.
На здымку: першы нумар раённай газеты з сучаснай назвай “Сельская праўда” нарадзіўся ў святочны дзень — 1 студзеня 1967 года.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top