Усклалі вянкі

Усклалі вянкі

 

IMG_5490 IMG_5497Беларусь адзначыла 96-ую гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая ў многім змяніла ход усёй сусветнай гісторыі. Мы пераацэньваем яе падзеі, зыходзячы са свайго жыццёвага вопыту і ўжо больш дваццаці гадоў ідзём сваім суверэнным шляхам. Асаблівасцю навейшай беларускай гісторыі з’яўляецца той факт, што наша дзяржава не стала “пачынаць гісторыю з чыстага ліста”. Мы не забываем, што рэвалюцыя адкрыла магчымасць для беларусаў набыцця ўласнай дзяржаўнасці. І сталае пакаленне, і юнае павінны навучыцца цвяроза ацэньваць гістарычныя падзеі. У гісторыі можна бачыць і цёмныя, і светлыя бакі, але не трэба імкнуцца яе перапісваць ці знішчаць. З гістарычнай кнігі нельга вырваць старонкі пэўнага перыяду. Ды й не трэба. Захаванне ў беларускай дзяржаве 7 лістапада як свята — гэта не спроба захаваць мінулае. Гэта сведчанне таго, што мінулае застаецца ў памяці.
96-ую гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі на Жабінкаўшчыне адсвяткавалі ўскладаннем да помніка У.І.Леніну вянкоў ад працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў. Слова сказаў старшыня раённага Савета дэпутатаў С.В.Мартысюк.
На здымку: у час ускладання вянкоў да помніка У.І.Леніну.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top