«Горячий» хлеб

«Горячий» хлеб

Гарачы хлеб
Слупок тэрмометра даўно мінуў адзнаку ў 30 С і працягвае паўзці ўверх. Некаторыя шукаюць паратунак ад нязвыклай для нашых шырот спёкі ў кабінетах, не занятыя на працы — ля вадаёмаў… Вяскоўцам, якія ўбіраюць хлеб — не пазайздросціш. Але яны самааддана рупяцца на хлебнай ніве.
— Інакш нельга. Збожжа спее на вачах, вось-вось абсыпацца будзе, — каментуе ход жніва ў СВК “Якаўчыцы” галоўны аграном Вольга Якаўлеўна Лучко. — Летась дажджы дакучалі. Сёлета — спёка. Такога, каб усе культуры даспявалі адначасова — не памятаю. Зерне, праўда,  сухое (11-13%), пачысцілі — і адразу на склад, дасушваць не трэба.
З акна “Нівы” (дарэчы, аграном віртуозна водзіць аўтамабіль і лоўка выязджае там, дзе, здавалася б, праехаць немагчыма) бачны палі. Спелыя каласы запоўнены тугімі зярнятамі. Даволі шмат палегліцы — вынік нядаўняга ўраганнага ветру. Затое зараз не адчуваецца ніякага руху — ветрык, здаецца, абмінае гэтыя мясціны, і над палямі “дрыжаць” воблакі спякоты. Як працаваць у такіх умовах?
— Паратунак шукаем у кабіне, — не глушыць рухавік камбайна адзін з перадавікоў гаспадаркі і раёна Андрэй Мікалаевіч Валасюк. — Там кандыцыянер стаіць. Горача, канечне. Нам такое не ў першыню. Прабачце, прабачце, час прыспешвае.
Андрэй хуценька забраўся ў кабіну і магутная машына паслухмяна накіравалася ў чарговую загонку.
— Андрэй малайчына, — кажа аграном, накіроўваючы “Ніву” да наступнага камбайна. — “Малады хлопец, але з сялянскай працай спраўляецца на “выдатна”. Ён, дарэчы, некалькі гадоў запар выходзіў пераможцам жніва сярод вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа. І на раённых, і на абласных “Дажынках” атрымліваў каштоўныя падарункі. Сёння ён на камбайне працуе, бо яго напарнік Сяргей Свіціч збожжа адвозіць. Мяняюцца хлопцы, каб не так стамляцца ад аднастайнай працы.
Ураджайнасць у “Якаўчыцах” неблагая — жыта дае 43,6 цэнтнера на круг, азімы ячмень — 47,3. На рахунку вадзіцеля Андрэя Валасюка, напрыклад, адвезеных 436 тон збожжа. У яго ёсць рэальная магчымасць стаць “тысячнікам”, бо ў гаспадарцы ўбрана толькі 25% плошчаў.
Побач з Андрэем Валасюком шчыраваў камбайнер Уладзімір Маёраў, які намалаціў ужо _______ тон. Гэта адзін з лепшых паказчыкаў у раёне.
Як расказала аграном, У.А.Маёраў прыйшоў у гаспадарку адразу пасля школы, “прыкіпеў” да тэхнікі. Працаваў і на аўтамабілях, і на трактары, і на камбайнах. Уладзімір Аляксеевіч пенсійнага ўзросту, але працягвае працаваць у гаспадарцы. Сёлета ён атрымаў новенькі КЗС-1218 і рупліва ўбрае хлеб. У ягоных памочніках — жонка Тамара Мікалаеўна. За Маёравым астатнім камбайнерам не ўгнацца — ён задае дух саперніцтва ў гаспадарцы. Стараюцца не адставаць у намалотах маладзейшыя: Сяргей Леанідавіч Главацкі, Артур Анатольевіч Мартынаў, Сяргей Уладзіміравіч Свіціч. Хлопцы спяшаюцца ўбраць хлеб у сціслыя тэрміны.
С.КІСЛАЯ.
На здымку: Андрэй Валасюк на жніве.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top