Ёсць яшчэ порах у парахаўніцах

Ёсць яшчэ порах у парахаўніцах

3 Курлович

Прысягу прымае радавы Пётр Курловіч

На працягу 25-ці кастрычніцкіх дзён на базе 115-га зенітнага ракетнага палка Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войск СПА праходзіў вучэбны збор вадзіцеляў аўтамабіляў КамАЗ-4310, ГАЗ-66 і слесараў МТО-40С. Запаснікі з Жабінкаўскага раёна адпрацоўвалі пытанні абслугоўвання ўзбраення, ваеннай тэхнікі з адначасовым іх вывучэннем. Жыццё іх у армейскім страі пачалося раніцай
1 кастрычніка, калі на пункт прыёму асабістага саставу ў размяшчэнне палка пачалі прыбываць першыя з іх. На пункце панавала спакойная атмасфера, усе разумелі важнасць збору.
Адзначу, што на перыяд яго за ваеннаабавязанымі, паводле дзеючага заканадаўства, захоўвалася сярэдняя заработная плата, ішоў працоўны стаж. Беспрацоўныя і індывідуальныя прадпрымальнікі атрымалі пэўную грашовую кампенсацыю. Усе ваеннаабавязаныя ў гэты час мелі прадуктовы паёк і грашовыя выплаты згодна з воінскімі званнямі і штатнымі пасадамі. Дзяржава поўнасцю гарантавала воінам-запаснікам прававую абарону ў адпаведнасці з Законам “Аб статусе ваеннаслужачых”.
Адзін з ваеннаабавязаных з усмешкай заўважыў: “Заходзіш грама-дзянскім чалавекам, а выходзіш сапраўдным салдатам…”
У той жа дзень многія з прызваных на вучэбны збор далі клятву на вернасць Айчыне. Нехта рабіў гэта пад час службы ў Савецкай Арміі, а нехта сказаў іх упершыню. Было бачна, як гэтыя сталыя мужчыны хваляваліся, калі са зброяй у руках прысягалі служыць Радзіме.
Месцам дыслакацыі запаснікаў было адно з падраздзяленняў 115-га зенітнага ракетнага палка, на ўзбраенні якога сучасная сістэма С-300. Першы дзень завяршыўся вячэрняй паверкай. На наступны — пачалася нялёгкая салдацкая праца: вывучэнне ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, IMG_5466

Выпрацоўваюць вынослівасць

удасканаленне практычных навыкаў ваеннаабавязаных у яе эксплуатацыі і баявым прымяненні, абслугоўванні і пастаноўцы на захоўванне. З пастаўленымі задачамі запаснікі справіліся.
Фінальным акордам вучэбнага збору была ўрачыстая цырымонія праводзінаў. Пад час яе да запаснікаў звярнуўся камандзір 115-га зенітнага ракетнага палка палкоўнік Алег Канавалаў. Словы ўдзячнасці за сумленную, адказную службу выказаў “часоваму папаўненню” в.а. намесніка камандзіра па ўзбраенні — начальнік тэхнічнай часці палка (начальнік вучэбнага збору) маёр Андрэй Манжынскі, а таксама камандзіры падраздзя-ленняў, пад кіраўніцтвам якіх выконваліся пастаўленыя задачы.
У адпаведнасці з загадам камандзіра вайсковай часці за ўзорнае выкананне воінскага абавязку, дысцыплінаванасць, ініцыятыву, праяўленыя пад час збору ваеннаабавязаных запасу, многія з іх атрымалі граматы і памятныя вымпелы з лагатыпам палка. 4 Романович и Слободенюк

За абслугоўваннем аўтамабіля радавыя Д.Рамановіч і Я.Слабадзянюк

Сярод іх былі радавыя Дзмітрый Рамановіч, Яўген Слабадзянюк, Вячаслаў Валошчык, Мікалай Юркевіч, Пётр Курловіч, Канстанцін Кулак, сяржант Віктар Жданюк. У гэты дзень запаснікі пакінулі полк і накіраваліся дадому з пачуццём выкананага абавязку.
Юрый КАРПЯНЮК, намеснік начальніка штаба 115-га зенітнага ракетнага палка
па мабілізацыйнай рабоце, маёр.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top