Ці ведаеш ты правілы дарожнага руху?

Ці ведаеш ты правілы дарожнага руху?

IMG_5224

50 гадоў таму ў краіне ўтварылася ДТСААФ — Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту. Дасюль арганізацыя займаецца надзвычай патрэбнай справай: за паўстагоддзе таварыствам падрыхтавана 150 тысяч спецыялістаў масавых і тэхнічных прафесій.
Пра гэта расказаў жабінкаўскім школьнікам Ю.А.Козік — дырэктар брэсцкага “Прыватнага вучэбнага цэнтра імя Д.М.Карбышава”, што ўваходзіць у сістэму ДТСААФ Беларусі. Ра-зам са сваім намеснікам Уладзімірам Віктаравічам Даманскім ён невыпадкова 24 кастрычніка наведаў другую і трэцюю сярэднія агульнааадукацыйныя школы, а таксама ліцэй у гора-дзе Жабінка. Прадстаўнікі ДТСААФ правялі сярод старшакласнікаў гэтых трох навучальных устаноў акцыю, якая дазволіла выявіць, наколькі вучні ведаюць і правільна карыстаюцца правіламі дарожнага руху.
Перад пачаткам мерапрыемства галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі Вера Уладзі-міраўна Бортнік адзначыла: акцыя невыпадкова праводзіцца напярэдадні Дня аўтамабіліста і дарожніка, які традыцыйна адзначаецца ў апошнюю нядзелю кастрычніка.
Аб паводзінах на дарозе ў час канікулаў школьнікам у чарговы раз нагадаў начальнік аддзялення ДАІ Жабінкаўскага РАУС маёр міліцыі А.А.Мядзведзь. Андрэй Аляксандравіч пажадаў юнакам і дзяўчатам заўжды памятаць пра правілы дарожнага руху, што дазволіць ім пазбегнуць небяспечных сітуацый на дарогах і нічым не азмрочыць восеньскі адпачынак.
А затым надышоў час іспытаў. Амаль ад 50 удзельнікаў віктарыны патрабавалася як мага хутчэй (і пры гэтым беспамылкова) рашыць 20 заданняў, што тычыліся дарожных сітуацый. Толькі тыя, хто лепш арыентуюцца ў правілах дарожнага руху мелі шанц стаць уладальнікамі дыпломаў і прызоў. Падарункі самым кемлівым, адукаваным і ўважлівым адпавядалі сучаснасці: камп’ютарныя калонкі, плэер і вэб-камера чакалі найлепшых.
Паводле вынікаў спабор-ніцтва, якія былі падведзены 25 кастрычніка ў СШ №3 і гарадскім ліцэі, абсалютным пераможцам прызнаны Андрэй Калодзіца, IMG_5218на другім радку апынуўся ліцэіст Уладзімір Баброў, а “бронзу” атрымала дзяўчына — навучэнка трэцяй гарадской школы Ганна Кір’янава.
Анатоль РОСТАЎ.
На здымках: пераможцы У.Баброў, Г.Кір’янава і А.Калодзіца; дыплом першай ступені і падарунак атрымлівае А.Калодзіца;
Фота Ірыны ЖУК.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top