Па рабінавай алеі — у будучыню

Па рабінавай алеі — у будучыню

IMG_5261

У апошнюю кастрычніцкую суботу старажытныя Вежкі адзначылі свае 500-ыя ўгодкі. Урачыстая частка свята ладзілася ў адноўленым будынку праўлення СВК “Вазнясенскі”. Падзея была гістарычная, таму побач з сённяшнім днём ганаровае месца ў зале заняла мінуўшчына — часы, калі гаспадарка насіла імя В.І.Чапаева.
Хлеб — вечны гаспадар. Няма большай за яго ўзнагароды і лепшага сімвала жыцця. Нездарма ў народзе кажуць: “Паміраць сабраўся, а хлеб сей!” Невыпадкова спрадвеку вежкаўцы сустракалі хлебам-соллю найлепшых сваіх гасцей: раней — мастака Напалеона Орду, пісьменніка Юзафа Крашэўскага, мітрапаліта Філарэта, а зараз — старшыню раённага выканаўчага камітэта Фёдара Фёдаравіча Каланчука і старшыню раённага Савета дэпутатаў Сяргея Васільевіча Мартысюка.
Традыцыйны каравай кі-раўнікі раёна атрымалі з рук гаспадыні — старшыні СВК “Вазнясенскі” Надзеі Рыго-раўны Кандрацюк. Разам яны перарэзалі чырвоную стужку, адкрываючы новы вясковы сквер.IMG_5244

У цэнтры яго — валун-волат, падобны сваімі абрысамі на магутнае полымя. І гэтыIMG_5248
Камень — вечны сведка. Ва ўсялякім разе, ён адпавядае паважанаму ўзросту Вежкаў.
Каменная грамідла, прынесеная тысячы гадоў таму на нашу зямлю магутным ледавіком, з гэтага дня будзе нагадваць пра 500-годдзе аднаго са старэйшых паселішчаў Жабінкаўшчыны. Ад каменя цягнецца рабінавая алея з уладкаванымі месцамі для адпачынку.
Як адзначалі ўдзельнікі імпрэзы: новы сквер неўзабаве стане найлепшым месцам для вясковых святаў і ўрачыстасцяў, найперш — працоўных, паколькі
Праца — вечны рухавік жыцця. Без яе — няма на свеце чалавека, яна — і сэнс, і добрае наканаванне.
Сёлетнія набыткі ў “вазнясенцаў” неблагія: да мінулага году сельгас-прадпрыемства на трэць павялічыла вытворчасць прадукцыі, вядзецца рэканструкцыя дзвюх малочнатаварных фермаў, рашаюцца сацыяльныя пытанні. Шмат робіцца пад кіраўніцтвам старшыні Н.Р.Кандрацюк — адзінай у раёне жанчыны-кіраўніка сельскагаспадарчага прадпрыемства, узнагароджанай падзячным пісьмом Прэзідэнта краіны, ганаровымі граматамі абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў, пераможцы абласнога конкурсу “Жанчына года — 2012”.
Аднак сёння, у святочнай зале, ганаровыя граматы з рук старшыняў — райвыканкама, райсавета, гаспадаркі — атрымлівалі не “вазнясенцы”, а іх папярэднікі-“чапаеўцы” — заслужаныя працаўнікі калгаса імя Чапаева: Надзея Антонаўна Казак з Вежкаў і Валянціна Іванаўна Галавейка з Малых Якаўчыцаў, стаўпоўцы Марыя Аляксееўна Юшчук і Мікалай Дзмітрыевіч Дзяркач, Надзея Іванаўна Чарота з Агароднікаў. Асабліва гарачымі былі апладысменты, калі на сцэну ўзняўся 90-гадовы вясковец, IMG_5303удзельнік IMG_5288Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Сяргеевіч Шчаноўскі. І хоць перад кожным прозвішчам гучала вызначэнне “былы”, “былая”, ды верыць усім хацелася, што доўга пажывуць яшчэ на свеце ветэраны, парадуюцца поспехам тых, каму перадавалі некалі свае вопыт і ўменні.
А такіх у гаспадарцы нямала. Сярод уганараваных — камбайнеры: Валерый і Дзмітрый Дзямідчыкі, Васіль Альшанец і Мікалай Стоцік, Дзмітрый і Віталь Мандры, Сяргей Дзенісовіч і Юрый Вайтовіч, Мікалай і Аляксандр Вайтовічы. Важкім быў уклад у агульны поспех гаспадаркі і вадзіцеляў: В.Р.Сцегнія, Д.А.Савосіна, М.С.Анішчука, М.І.Ле-ванюка, А.А.Стасюка, С.І.Піліпцэвіча, В.В.Ка-рацая, С.І.Хадзько. Нельга не адзначыць і справы працаўнікоў КЗСаў, што клапаціліся, каб захаваць-зберагчы сёлетні ўраджай: Васіля Пілінкевіча і Аляксея Садаўнічыка, Міхаіла Вакуліча і Сцяпана Кандрацюка, Фёдара Дзенісовіча, Аляксандра Кавалеўскага і Уладзіміра Паляводы.
Ім і іх сем’ям — шчырыя віншаванні! Бо спрадвеку, як рака цячэ, так ісціна жыве:
Сям’я — вечны скарб. Пра тое добра ведаюць у Вежках і ваколіцах. Таму шмат цёплых слоў прагучала ў адрас Юрыя Мікалаевіча і яго жонкі Гульнары, што сёлетняй вясной стварылі маладую сям’ю Вайтовічаў. І яшчэ адзін повад дала гэтая гожая пара, бо ў сям’і ўжо гадуецца Ілья Юр’евіч — самы малады жыхар старажытнага сяла.
Нямала ў вежкаўскім краі і шматдзетных сем’яў. Сярод жанчын-маці на свяце называліся імёны Ніны Міхайлоўскай, што нарадзіла дзясяцера, Лідзіі Вайтовіч і Людмілы Мандра, Марыі Дзяркач і Надзеі Казак, Галіны Арэхавай і Надзеі Чарота.
Вось-вось адзначаць брыльянтавае вяселле Марыя Аляксееўна і Павел Іванавіч Юшчукі. Мо ўсё сяло ў “сведкі” паклічуць тады “маладыя”?! Мабыць, і пра музыкаў не забудуць?! Дык і мы не забудзем, таму што…
Песня — вечны спадарожнік свята. А часам — яна і ёсць само свята, як ільецца з вуснаў жабінкаўскіх выканаўцаў, чые таленты даўно знайшлі прызнанне ў родным краі і далёка за ягонымі межамі. Сённяшні юбілей сваімі спевамі і жартамі ўпрыгожылі сапраўды народныя калектывы “Каларыт” і “Хмелеўскія валацугі”. Шыкоўны канцэрт вялі Алеся Жукава і Ілья Учаеў, а сцэнарый свята “Дзе гараць арабінай алеі” стварыла Аксана Капчук.
Анатоль БЕНЗЯРУК.
На здымках: запамінальныя моманты свята “Дзе гараць арабінай алеі”, прысвечанага 500-годдзю вёскі Вежкі.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top