Марынцы пяць год.
Халодная восень. Маці апранае яе ў цёплае.
Дзяўчынка:
— Мама, а летам зноў будзем хадзіць амаль голенькія?
— Ну, да лета яшчэ дажыць трэба, — кажа тая.
Марынка:
— Можа, дажывём! Так дажыць хочацца…
***
Бацька:
— Хутка ўжо зіма надыдзе.
Ігар:
— Я баюся зімы. Давайце ўсе пад стол залезем, каб не так страшна было…
***
Зіма. За акном лётаюць сняжынкі белыя-белыя, лёгкія-лёгкія.
Ля акна сядзяць дзве сястрычкі Наталька і Вярунька.
Старэйшая кажа:
— Паглядзі, як прыгожа лётаюць сняжынкі.
— Бачу! Бабах-бабах, бабах-бабах, што ажно страшна выйсці на вуліцу.
***
Ігар пытаецца ў бабулі:
— А вось як у загсе робяць мужам і жонкай?
Бабуля:
— Цёця спытае: “Ці згодны вы ўзяць жонкай, напрыклад, Ірынку? Калі скажаш так — яна ўжо твая жонка…”
— А калі я скажу: “Не!!!” Мне прапануюць іншую — Веру ці Кацьку?!
***
Унук Максімка любіць ба-
булі Ганне задаваць розныя пытанні. Прычым, вельмі многа, што тая нават стамляецца на іх адказваць.
Вось і сёння.
— Бабуля! Колькі табе год?
— Сам здагадайся!..
— Ну, назаві хоць першую лічбу.
— Шэсць
— А другую?
— Сем
— А трэцюю, — просіць цікаўны ўнучак.
***
Старэйшая Ірынка бачыць, што яе меншая сястрычка ў калысцы ляжыць ненакрытая. Кажа пра гэта маці:
— Мама, ведаеш, як гэта называецца?
— Ну як?
— Безадказнасць…
***
Бацькі пастаянна занятыя. А сына Віталіка то да адной бабулі адвязуць на выхадныя, то да другой. Але аднойчы хлопчык не вытрымаў такіх адносін да сябе і кажа:
— Можа, хопіць мяне па бабах вазіць?!
***
Маці просіць дачушку Алёнку паглядзець за мен-шым брацікам Андрэйкам.
Алёнка незадаволена:
— Ён мне брат, а не сын. Вось нараджаю сваіх дзяцей, тады і буду сядзець дома з імі…
***
Вадзім просіць бацькоў купіць яму піцу — самую вялікую. Купілі. Адразу пытаецца ў іх:
— Ты, мама, яе не будзеш есці?
— Не, не буду.
— І ты, тата, не будзеш?
— Не, Вадзік, не буду.
— Ура! Як добра, што мне не трэба сядзець на дыеце!…
Канстанцін КАРНЯЛЮК.
Фота Святланы КІСЛАЙ.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.