Шчыра ўсміхаемся

Шчыра ўсміхаемся

IMG_4762

Чалавеку ўсмешка патрэбна
Незнаёмых вачэй і знаёмых
С. Грахоўскі

Калі табе пры сустрэчы усміхаецца зусім незнаёмы чалавек, міжволі адчуваеш, як у душы нараджаецца нешта ласкавае, пяшчотнае, адразу паляпшаецца настрой. Вусны самі сабою шчыра ўсміхаюцца, і нават хмуры дзень робіцца светлым і яркім. Відаць, таму і адзначаецца штогод у першую пятніцу кастрычніка, пачынаючы з 1999 года, Сусветны дзень усмешкі.
Вучняў і выхаванцаў карэкцыйна-развіццёвага цэнтра навучання і рэабілітацыі чакаў сюрпрыз: да нас у госці завітала яе Вялікасць Усмешка на пару са Звонкім Смехам. Яны парадавалі дзяцей незвычайнымі конкурсамі, танцамі, музыкай і спевамі. І як паводле заказу, каб гэты дзень не забываўся, нас наведала фотакарэспандэнт газеты “Сельская праўда” Ірына Жук. Яна  таксама пакінула нам на памяць яркія фотаздымкі і сваю чароўную ўсмешку.
Усмешкі патрэбны нам усім, а дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця асабліва, таму і стараемся праводзіць для іх маляўнічыя святы. Рыхтуемся да іх загадзя, стараемся зрабіць іх разнастайнымі.
Не заставайцеся абыякавымі да такіх дзяцей, будзьце да іх чулымі, дарыце ім свае шчырыя ўсмешкі, пяшчоту і ласку.
Алеся Галаванчук, выхавальніца ЦКРНіР.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top