“Я самы рэабілітаваны”

“Я самы рэабілітаваны”

Пад такой назвай у горадзе над Бугам у рамках месячніка “Чалавек з белай палкай” праводзіўся конкурс для людзей з парушэннямі зроку. На спаборніцтве ўдала выступілі прадстаўнікі Жабінкаўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната Дзмітрый Збаранскі і Андрэй Свістун.

IMG_0902Конкурс праводзіўся Брэсцкай абласной арганізацыяй “Беларускага таварыства інвалідаў зроку” (БелТІЗ), якое ўзначальвае Ірына Леанідаўна Юрэня. Спаборнічалі ў наступных намінацыях: “Валоданне элементарнымі навыкамі працы на камп’ютары”, “Чытанне і пісьмо па сістэме Брайля”, “Прасторавая арыенціроўка і камунікабельнасць”, “Сацыяльна-побытавая IMG_0910арыенціроўка”.
Нароўні з дарослымі, што прыехалі з 16 раённых пярвічных арганізацый ГА “БелТІЗ” (разам каля 40 чалавек) у конкурсе паўдзельнічалі і нашы дзеці — вучні школы-інтэрната: дзевяцікласнік Дзіма Збаранскі і выпускнік сёлетняга навучальнага года Андрэй Свістун. Якія рыхтаваліся пад кіраўніцтвам настаўніка-дэфектолага Алы Мікалаеўны Акуліч.
Трэба адзначыць выключны поспех Дзмітрыя, які стаў пераможцам у выніковым заліку ва ўсіх намінацыях, святкаваў перамогу нават над дарослымі ўдзельнікамі. Дамоў юнак прывёз адразу два дыпломы І ступені і грашовы прыз ад таварыства. Найбольш вызначыўся ён у намінацыі “Прасторавая арыенціроўка і камунікабельнасць”.
У чым заключалася гэтая няпростая для чалавека з сур’ёзнымі парушэннямі зроку намінацыя?
Ад удзельнікаў патрабавалася самастойна, без аніякай дапамогі іншых людзей рухацца з белай палкай дарогай ад ўваходу ў Брэсцкі гарадскі парк “1 Мая”, затым перайсці праз цэнтральную, заўсёды ажыўленую вуліцу Леніна і дайсці да будынка на вуліцы К.Маркса, дзе месціцца абласное прадстаўніцтва “Беларускага таварыства інвалідаў зроку”.
У іншай намінацыі “Сацыяльна-побытавая арыенціроўка”, у якой удала выступілі нашы школьнікі, патрабавалася зрабіць звычайныя справы, што для такой катэгорыі людзей зусім не простыя: абабраць бульбу, прышыць гузікі, папрасаваць бялізну, прыгатаваць салату і г.д.
Мы радуемся і поспеху другога нашага канкурсанта. 11-класнік Андрэй Свістун паспяхова выступіў у спаборніцтве ў прасторавым арыентаванні. За тое атрымаў падзячны ліст і каштоўны прыз: наручны Брайлеўскі гадзіннік.
Віншуем юнакоў з гэтым поспехам!
Тамара ТАЎРЭЛЬ, намеснік дырэктара ў выхаваўчай рабоце УА “Жабінкаўская
спецыяльная
агульнаадукацыйная школа інтэрнат”.
На здымках: Д.Збаранскі
працуе на друкаванай брайлеўскай машынцы; А.Свістун за электронным павелічальным сродкам “Топаз”, падараваным школе дабрачыннай італьянскай арганізацыяй
“Дапаможам ім жыць”.
Фота Андрэя
ШЫМАНСКАГА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top