Адна з гаспадынь адмывальні

Адна з гаспадынь адмывальні

IMG_5189
Бытуе меркаванне, што з мыццём (няхай гэта посуд ці бялізна, вокны ці аўтамабіль) лепш спраўляецца жанчына. Яна падыходзіць да гэтай справы з душой, і ўсё, вымытае ёю, ззяе чысцінёй.
Згодныя з гэтым і пастаянныя кліенты Людмілы Анатольеўны Сарока — мыйшчыцы на станцыі ручнога мыцця аўтамабіляў Жабінкаўскага быткамбіната. А іх нямала: работнікі РАУС, ААТ “Жабінкаўская сельгастэхніка”, ПМК-19, СВК “Вазнясенскі” і “Хмелева”, рыбгаса “Сакалова”, Жабінкаўскага аддзялення ААТ “Белінвестбанк”, РКЦ №2 філіяла ААТ “Белаграпрамбанк”, шматлікія ўладальнікі ўласных аўтамабіляў.
Людміла працуе на адмывальні з дня яе адкрыцця. Спрытна і ўпэўнена ўпраўляецца яна з апаратам для мыцця, з пыласосам і паветравыдувальнікам. Рупліва памые з шампунем ці воскам, паводле жадання кліента, аўтамашыну і прасушыць яе. Яшчэ яна можа зрабіць сухую ўборку салона, вычысціць багажнае аддзяленне пыласосам, вымыць лабавое шкло, вычысціць дыскі. Кошт кожнай паслугі залежыць ад памеру аўтамабіля. Напрыклад, памыць аўто з шампунем і высушыць яго абыдзецца ўладальніку “легкавушкі” ў 60000 рублёў, мінівэна — у 70000, аўтамабіля памерам менш за 2 метры вышынёй і 5,5 метра даўжынёй — 75000 рублёў. І, нарэшце, калі ваш аўтамабіль вышэй за 2 метры і даўжэй за 5,5 метра, “раскашэліцца” прыйдзецца на 90000 рублёў.
Людміле Сарока падабаецца яе работа, хоць часам стамляецца да знямогі. Жадаючых памыць сваю любіміцу-машыну вельмі многа, нават утвараецца чарга. Але ніхто не злуецца, таму што ведаюць — Людміла робіць сваю працу сумленна. Не перашкаджаюць ёй займацца любімай справай. Паміж сабою называюць яе каралевай адмывальні.
Людміла замужам, у яе двое дзяцей. Сын Саша сёлета пайшоў у першы клас СШ №3 г. Жабінка. Дачка Наташа наведвае дзіцячы яслі-сад №5 г.Жабінка.
А яшчэ ў Людмілы дзве мары: вывучыць дзяцей і з’ездзіць як-небудзь з сям’ёй на мора. Цікава, колькі для гэтага трэба памыць машын?
Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.
На здымку: Людміла Сарока ў працэсе мыцця чарговага аўтамабіля.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top