Вучэбны аб’ект — гідравузел «Навасады»

Вучэбны аб’ект — гідравузел «Навасады»

IMG_4527Тэарэтычныя і практычныя заняткі з начальнікамі аб’ектаў тэрытарыяльнай абароны праводзяцца не радзей, чым раз у год. У аўторак такая вучоба была арганізавана на гідравузле №9 “Навасады”. Тэма яе — “Падрыхтоўка, абсталяванне аб’екта тэрытарыяльнай абароны і арганізацыя аховы”.
Сярод запрошаных — кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, яны ж — кіраўнікі аб’ектаў тэрытарыяльнай абароны. Як падкрэсліў начальнік раённага штаба тэрытарыяльнай абароны, камісар Жабінкаўскага камісарыята падпалкоўнік А.І.Юруць, менавіта яны персанальна адказваюць за падрыхтоўку аб’екта да абароны. Ён прадставіў прысутным начальніка групы тэрытарыяльнай абароны райваенкамата капітана Я.А.Бянецкага, нядаўна назначанага на гэтую пасаду, які будзе аператыўна ўзаемадзейнічаць з прадстаўнікамі арганізацый і прадпрыемстваў, адказнымі за гэты ўчастак дзейнасці.IMG_4532
Кіраўнік заняткаў А.І.Юруць расказаў пра важныя моманты ў ахове аб’ектаў тэрытарыяльнай абароны, іх абсталяванні. Напрыклад, якім павінна быць каравульнае памяшканне паста, якія тэхнічныя сродкі перш за ўсё неабходныя, як абсталёўваецца паставая вышка і інш.
Пасля тэарэтычнай часткі перайшлі да практычнай. Супрацоўнікі раённага аддзела Дэпартамента аховы паказалі, як дзейнічаць у сітуацыі, калі злачынца пранік на тэрыторыю аб’екта. Яго “ролю” выканаў міліцыянер, а дапамог у хуткім адшукванні і затрымліванні сабака Рэкс.
Намеснік начальніка аддзела па аператыўна-тактычнай рабоце райаддзела МНС А.М.Кулік прадэманстраваў абсталяванне і інструмент, якія выкарыстоўваюцца пры ліквідацыі пажараў і надзвычайных сітуацый, лакалізацыі прымененай праціўнікам зброі, а таксама пры дарожна-транспартных здарэннях, абвальванні будынкаў. А затым пажарныя паказалі на практыцы сваю баявую вывучку пры тушэнні “вучэбнага” пажару.IMG_4537
Падводзячы вынікі вучобы, ваенны камісар А.І.Юруць адзначыў, што пастаўленая мэта дасягнута: былі замацаваныя веды ў ахове і абароне, а таксама паказана, як павінны абсталёўвацца аб’екты тэрытарыяльнай аброны.
Святлана ВІШНЕЎСКАЯ.
На здымках:  заняткі па тэрытарыяльнай абароне.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top