Воспоминания о боях за Жабинковщину

Воспоминания о боях за Жабинковщину

У баях за Жабінкаўшчыну (з успамінаў Г.М.Корчыкава)
За 37 гадоў службы ўраджэнец Новарасійска Глеб Мікалаевіч Корчыкаў (1900-1976) прайшоў шлях ад радавога да генерала. У ліпені 1944 года — генерал-маёр, камандзір 48-й гвардзейскай стралковай дывізіі, што ўдзельнічала ў вызваленні Жабінкі і яе наваколляў, дайшоў з баямі да Берліна, узнагароджаны дзесяццю ордэнамі СССР, Польшчы, Манголіі. Пакінуў успаміны.
19 ліпеня войскі 28-й арміі сваім левым флангам падышлі да раёна Брэста. З раніцы рагарнуўся напружаны бой за Жыцінь, Алізараў Стаў, Сенькавічы. Наша артылерыя і мінамёты вялі метадычны агонь, падаўляючы адну агнявую кропку за другой. Але праціўнік, выкарыстоўваючы маскіроўку, моцна агрызаўся. Яго артылерыя з раёна Смоліна, Рачкаў, Вялюня, перамяшчаючы агонь з фланга на фланг, быццам прачэсвала мясцовасць.
Камандзір роты 138-га стралковага палка старшы лейтэнант Іван Іліковіч Марганія, нараджэнец Грузіі, ішоў наперадзе роты. Пад згубным агнём рота пераадолела дротавыя ўмацаванні, мінныя палі і авалодала першай і другой  лініямі акопаў. У баі за трэцюю Марганія быў паранены.
Камандзір мінамётнага ўзвода малодшы лейтэнант Ізарбек Мамедавіч Мамедаў, азербайджанец, увесь час знаходзіўся ў баявых парадках пяхоты, забяспечваючы агнём мінамётаў хуткі рух падраздзяленняў наперад…
Ход бою, які разгарнуўся з раніцы, паказаў, што праціўнік доўга не затрымаецца на гэтым рубяжы. Але калі ён пачне адступленне? Вырашана арганізаваць разведку на захоп “языка”. Гэтую задачу ўсклалі на Героя Савецкага Саюза гвардыі сяржанта Васіля Пятрова. На світанку разведчыкі вярнуліся, прывялі “языка”. Палонны паказаў, што з раніцы гітлераўцы пачнуць адход да Брэста.
Мы перайшлі ў наступленне.
К 15 гадзінам 143-ці гвардзейскі полк заняў Вялікія Сяхновічы, 146-ы гвардзейскі — Грыцэвічы. Адзін батальён гэтага палка фарсіраваў раку ў раёне лесу на паўднёвы захад ад Новых Двораў. Наш сусед справа — 61-я стралковая дывізія заняла Антанін і Селішча. Сусед злева — 20-я стралковая дывізія вяла бой за Малую Жабінку.
Яшчэ двое сутак ішлі баі. Гітлераўцы на захад ад шашэйнай дарогі Камянец-Жабінка выкарыстоўвалі раней падрыхтаваную абарону. Нарэшце, у 4 гадзіны 22 ліпеня ў начным баі супраціўленне праціўніка было канчаткова зломлена, і ён паспешліва пачаў адступаць.
На здымку: помнік воінам-вызваліцелям на шашы Брэст-Мінск у в.Федзькавічы.
Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top