“Традыцыі павінны закладвацца адразу”

“Традыцыі павінны закладвацца адразу”

IMG_1033Гэтак у сваім віншавальным звароце да супрацоўнікаў раённага аддзела Следчага камітэта сказаў начальнік Жабінкаўскага РАУС У.Ц.Барысюк.
Споўнілася два гады з часу, як Прэзідэнт краіны падпісаў Указ “Аб утварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь”, а таму з гэтай нагоды ў будынку райаддзела міліцыі ўшаноўвалі лепшых следчых.
Хоць раённы аддзел Следчага камітэта пакуль мае толькі два гады з часу заснавання, але ўжо праявіў сябе  як мабільны праваахоўны орган, у штаце якога ўсяго дзесяць супрацоўнікаў, здольных выконваць усе складаныя задачы, ускладзеныя на іх плечы. Пра гэта гаварыў начальнік падпалкоўнік юстыцыі Аляксандр Дзягель, які агучыў віншавальны зварот ад старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёра юстыцыі В.П.Шаева.
Прынамсі, падкрэслівалася, што эфектыўнасць дзейнасці следчых дазваляе ўжо сёння канстатаваць: “дзяржаве не давялося шкадаваць аб стварэнні гэтай праваахоўнай структуры: палепшылася якасць папярэдняга следства, павысілася раскрывальнасць, знізілася колькасць неадшуканых злачынцаў і грамадзян, што зніклі без вестак”. IMG_1037
З добрай місіяй у гэты дзень завітала ў райаддзел Следчага камітэта намеснік старшыні райвыканкама А.С.Ануфрыюк: з яе рук Пісьмо падзякі раённага выканаўчага камітэта атрымаў намеснік начальніка райаддзела падпалкоўнік юстыцыі Аляксей Струк.
Граматамі Жабінкаўскага раённага аддзела ўнутраных спраў адзначаны лепшыя ў сваёй прафесіі: следчая Іна Шыркавец, старшыя следчыя Ірына Мельнічук і Дзмітрый Галаванчук.
Наперадзе ў супра-цоўнікаў — шмат працы на карысць грамадзян дзеля падтрымання законнасці ў краіне.
Анатоль РОСТАЎ.
На здымках: старшы следчы маёр юстыцыі Ірына Мельнічук атрымлівае грамату з рук начальніка Жабінкаўскага РАУС Уладзіміра Барысюка; намеснік старшыні райвыканкама А.С.Ануфрыюк, начальнікі райаддзелаў Следчага камітэта і міліцыі Аляксандр Дзягель і Уладзімір Барысюк разам з супрацоўнікамі
Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top