
Ужо стала добрай традыцыяй, што школьнікі Жабінкаўшчыны наведваюць будынак на вуліцы Міру, 11, дзе знаходзіцца раённы суд. Пабываць на такім своеасаблівым уроку бывае надзвычай важна і для прафілактыкі, і для прафарыентацыі.
Апошнюю па часе падобную сустрэчу супрацоўнікі суда Жабінкаўскага раёна ладзілі для навучэнцаў Маціевіцкай базавай і Якаўчыцкай сярэдняй школ.
Перш-наперш вясковыя юнакі і дзяўчаты пабывалі на экскурсіі. Вучні з цікавасцю пазнаёміліся з тым, як уладкаваны судовы будынак, дзе, між іншым, надаецца вялікая ўвага асобам з абмежаванымі магчымасцямі, для якіх абсталяваны элементы безбар’ернага асяродку. Пра гісторыю судовай справы на Жабінкаўшчыне навучэнцам з Якаўчыцаў і Мацеевічаў расказала старшыня суда Людміла Рубашэўская.
Пасля экскурсіі Людміла Мікалаеўна прачытала юным гасцям лекцыю на важную і надзённую тэму “Адказнасць за захоўванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў”.
Акрамя таго, падчас сустрэчы былі падрабязна асветлены пытанні прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў юрыдычнага профілю, апісана структура судовай сістэмы нашай краіны, раскрыты тонкасці прафесіі суддзі, асветлены напрамкі прафілактычнай дзейнасці ў прадухіленні злачыннасці непаўналетніх. Падлеткам было расказана пра шкоднае ўздзеянне на арганізм чалавека забароненых рэчываў і прэпаратаў, аб мерах адказнасці за злачынствы, звязаныя з захоўваннем і распаўсюджваннем наркотыкаў і псіхатропаў. Старшыня суда прывяла прыклады з судовай практыкі, калі разбіраліся справы аб злачынствах названай катэгорыі.
Вясковыя навучэнцы і іх педагогі атрымалі разгорнутыя адказы на ўсе пастаўленыя пытанні.
Анжаліка ЯСКАВЕЦ, вядучы спецыяліст суда; Анатоль РОСТАЎ
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%