Про то, что беспокоит

Про то, что беспокоит

Пра тое, што хвалюе
15 ліпеня ў раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання на тэму “Удасканаленне работы мясцовых Саветаў дэпутатаў з насельніцтвам”. Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама пабывалі ў працоўных калектывах Жабінкаўшчыны. Размова ішла пра сучасны стан і асноўныя напрамкі ўдасканалення мясцовага самакіравання ў Беларусі; аб статуце, паўнамоцтвах і асноўных формах дзейнасці дэпутата мясцовага Савета.
Наведала Жабінкаўшчыну і абласная інфармацыйна-прапагандысцкая група. Начальнік абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва А.А.Авечкін выступіў перад работнікамі ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”, намеснік старшыні камітэта эканомікі, начальнік упраўлення прамысловасці аблвыканкама В.Н.Чабатароў наведаў калектыў медыкаў Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.
У ходзе сустрэч прысутныя задавалі пытанні, якія іх хвалююць: пра стан эканомікі і мерах аб выхадзе з крызіснай сітуацыі; аб функцыянаванні органаў дзяржаўнага кіравання і самакіравання; аб будаўніцтве новага моста праз раку Мухавец і іншыя.
Некаторыя пытанні былі растлумачаны на месцы, а тыя, якія патрабуюць дадатковага вывучэння, пастаўлены на кантроль у аддзеле ідэалагічнай работы райвыканкама. Пры вырашэнні іх адказы будуць накіраваны ў “Сельскай праўдзе” пад рубрыкай “Ідэалагічная работа: зваротная сувязь”.
С.ЛЫСЕНКА, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top