Уборка кукурузы ў СВК «Шпіталі»

Уборка кукурузы ў СВК «Шпіталі»

 

IMG_3814IMG_3809Корманарыхтоўшчыкі СВК “Шпіталі” назапашваюць сілас з кукурузы. Яна займае сёлета 520 гектараў, з іх 100 гектараў вырошчваецца на зерне. Большая палова плошчаў, адведзеных на корм ужо скошана, нарыхтавана 7803 тоны кукурузнай масы. Закладваецца чацвёртая сіласная траншэя на малочнатаварнай ферме “Шпіталі”. На 5 верасня ў гаспадарцы нарыхтавана 5593 тоны сіласу пры плане 10 тысяч тон і 2100 тон на зялёны корм жывёле. На ўборцы кукурузы заняты вопытныя механізатары Сяргей Адамавіч Ваўдзяюк і Пётр Аляксандравіч Пражыжка. Першы працуе на КВК-800, другі — на КЗР-10. За дзень корманарыхтоўшчыкі здрабняюць да 700 тон кукурузнай масы. Дастаўляе ў траншэі Анатоль Іванавіч Лукашэвіч, Ігар Канстанцінавіч Пятручык, бацька і сын Віталь Мікалаевіч і Мікалай Дземчукі, Дзмітрый Аляксандравіч Іскрыцкі, Аляксандр Ліфергевіч Сідараў і Аляксандр Іванавіч Іванюковіч. Усе стараюцца як мага хутчэй убраць кукурузу без страт і ў тэрмін, каб назапасіць кармы для буйной рагатай жывёлы.
На здымках: убіраюць кукурузу механізатары С.А.Ваўдзяюк  і П.А.Пражыжка; трактарыст А.І.Лукашэвіч, шафёр Д.А.Іскрыцкі і трактарыст В.У.Дулевіч.
Тэкст і фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top