Захапленні

Захапленні

Г. Кобец староста Соколовокобец леонид степановичТрыццаць пяць гадоў таму сям’я Кобецаў прыехала на Жабінкаўшчыну з Украіны. На працу ўладкаваліся ў СВК “Хмелева” на Сакалоўскую ферму: Ганна Платонаўна даяркай, а яе муж Леанід Сцяпанавіч летам пасвіў кароў, а зімой даглядаў і карміў іх. Неўзабаве кіраўніцтва гаспадаркі выдзеліла ім жыллё.
Працавалі сумленна, з году ў год Ганна была ў ліку лепшых даярак гаспадаркі, за што неаднойчы ўзнагароджвалася Ганаровымі граматамі райвыканкама і іншых кіруючых органаў. Нягле-дзячы на занятасць на ферме жанчына знаходзіла час, каб заняцца вышыўкай карцін, ручнікоў, сурвэтак, навалачак, настольнікаў. У сям’і Кобецаў выгадаваліся дзеці Наталля, Таццяна і Сяргей. Цяпер усе трое маюць свае сем’і, падарылі дзядулі і бабулі шасцёра ўнукаў. Ганна Платонаўна ўжо на пенсіі, але працуе на сваім прысядзібным участку, дзе многа рознай агародніны, сочыць за парадкам, вельмі любіць кветкі.
Леанід Сцяпанавіч працуе ў рыбгасе “Сакалова” рабочым, а дома займаецца пляценнем кошыкаў, робіць венікі. Дарэчы, кошыкі пачаў плесці з 25 гадоў, а навучыў яго гэтаму рамяству бацька Сцяпан Кірылавіч. Ёсць у яго яшчэ адно хобі — ён зацяты грыбнік. У паразуменні, павазе і згодзе адзін да другога жывуць у прыгожай вёсцы Сакалова гэтыя простыя і добрыя людзі.
На здымках: Ганна Платонаўна ў сваім двары з вышыванкамі,
Леанід Сцяпанавіч
з прыгожымі кошыкамі.
Тэкст і фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top