Падарунак першакласнікам ад Прэзідэнта

Падарунак першакласнікам ад Прэзідэнта

IMG_4201
2 верасня ў школах раёна першы ўрок прайшоў на тэму “Як ты сэрцу майму мілая, дарагая Беларусь!”. Настаўніца першакласнікаў Ленінскай СШ Т.В.Залешчык пазнаёміла дзяцей з гасцямі — старшныёй абласнога Савета дэпутатаў А.Д.Ашмянцавым і намеснікам старшыні райвыканкама А.С.Ануфрыюк. Яны наведалі 1 “А” з прыемнай місіяй — павінашваць дзяўчынак і хлопчыкаў з новым этапам іх жыццёвага шляху і пажадаць ім крочыць па Краіне ведаў з выдатнымі поспехамі і адзнакамі. А яшчэ, каб уручыць падарунак ад Прэзідэнта нашай краіны А.Р.Лукашэнкі — кнігу “Беларусь — наша Радзіма”.
— Разгарніце дома разам са сваімі бацькамі гэтую кнігу, — звярнуўся да першакласнікаў Сяргей Дзмітрыевіч Ашмянцаў, — паглядзіце ў якой цудоўнай краіне мы жывем. Праз некалькі гадоў вы вырасціце і таксама будзеце будаваць нашу Беларусь. А пакуль старанна вучыцеся і слухайце сваю першую настаўніцу.
Святлана МІКАЛАЕВА.
На здымку: кнігу “Беларусь — наша Радзіма” уручаюць  у 1 “А” класе Ленінскай сярэдняй школы А.Д.Ашмянцаў і А.С.Ануфрыюк.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top