У райвыканкаме

У райвыканкаме

1Чарговае пасяджэнне райвыканкама адбылося пад старшынствам Мікалая Васільевіча Токара. На ім былі разгледжаны гатоўнасць устаноў адукацыі да навучальнага года і арганізацыя падвозу вучняў і дашкольнікаў да месцаў вучобы.
Наступным разглядалася пытанне аб ходзе рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 “Эканомія і беражлівасць — галоўны фактар эканамічнай бяспекі дзяржавы”. З інфармацыяй выступіў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Пятровіч Грыгарчук, які адзначыў, што рашэннем Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта раёну сёлета быў даведзены мэтавы паказчык у энергазберажэнні -6,5% (на 1-е паўгоддзе — -3%), у долі мясцовых відаў паліва ў структуры кацельна-пячнога — 34,1% (31,7%), у эканоміі светлых нафтапрадуктаў -7% (-3%). Рашэннем раённага выканаўчага камітэта яны былі даведзены, адпаведна арганізацыям раёна. Паводле вынікаў 1-га паўгоддзя, мэтавы паказчык у энергазберажэнні з улікам супастаўных умоў склаў -8,5%. Эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў за гэты перыяд склала 3100,1 т умоўнага паліва, з якіх 1074,9 т у.п. паводле мерапрыемстваў праграмы энергазберажэнняў бягучага і 2025,2 т у.п. паводле іх папярэдняга. Такім чынам, за два кварталы сёлетняга года мерапрыемствы праграмы ў энергазберажэннях выкананы на 47%, у эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў — на  28%.
Жабінкаўскі камбікормавы завод за паўгоддзе выканаў усе ўключаныя ў праграму энергазберажэння мерапрыемствы. Умоўна гадавы эканамічны эфект ад іх склаў 363,1 т у.п. Эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў 6405 т у.п. Мэтавы паказчык у энергазберажэннях з улікам супастаўных умоў склаў -6, пры даведзеным заданні -4. Цукравікі з сямі мерапрыемстваў выканалі за паўгоддзе 5, сэканомілі паліўна-энергетычных рэсурсаў 1023 т у.п. Мэтавы паказчык у энергазберажэнні за гэты перыяд з улікам супастаўных умоў тут склаў -6,1 пры даведзеным заданні -6,4. Паводле раённай праграмы, жабінкаўскія камунальнікі павінны выканаць 11 мерапрыемстваў, за паўгоддзе імі выканана 5, сэканомлена 279,1 т у.п. Пад увагай спецыялістаў выкананне мерапрыемстваў яе і ў іншых калектывах.
Як справы ў сельгасарганізацыях раёна? Сума затрат на тысячу рублёў вырабленай прадукцыі павялічылася з 1160 руб. летась да 1220 руб. сёлета (на 5,2%). Звязана гэта перш за ўсё з праводзімай рэканструкцыяй малочнатаварных ферм. Зніжэнне матэрыяльных затрат да ўзроўню мінулага года ў разліку на рубель вырабленай прадукцыі адбылося ў СВК “Хмелева”, “Арэпічы”, “Вазнясенскі”, ПУАП “Азяты” і ААТ “Ракітніца”. За першае паўгоддзе расход умоўнага паліва ў сельгасарганізацыях знізіўся на 3,8% і склаў 3345 у.а., дызельнага на 1 га сельгасугоддзяў таксама знізіўся на 6%.
Па ўсіх разгледжаных пытаннях выканкам прыняў адпаведныя рашэнні.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top