Иван Капкин: продолжение знакомства

Иван Капкин: продолжение знакомства

Іван Капкін: працяг знаёмства
Ішоў 2002 год. Мы сустрэліся выпадкова ў бальніцы. Хлопчык уразіў мяне адразу: тады Ваня вучыўся толькі ў другім класе, але цудоўна разбіраўся ў … многіх прадметах, якія ў пачатковай школе не вывучаюцца. Так з’явілася нататка “Давайце знаёміцца: Ваня Капкін” пра 9-гадовага вучня Ракітніцкай СШ. Напрыканцы той першай сустрэчы я паабяцаў: “Мы яшчэ спаткаемся, абавязкова…”
Праляцела восем гадоў. Мы зноў у Ракітніцы. Працяг знаёмства.
Пяць! Раней гэта была выдатная адзнака… Цяпер ніводнай нават васьмёркі няма ў атэстаце выпускніка. Затое — залаты медаль, адзнаку выдатнага поспеху трымае ў руках юнак. Сёлета толькі пяць залатых медалістаў на ўвесь раён, сярод якіх і наш герой.
Можа, надта гучнае слова “герой” у дачыненні да 17-гадовага хлопца? Ён не зазнаецца, крок за крокам ідзе да жыццёвай мэты Бо ўмее ўсё раскласці па паліцах. Бачыць мэту ў жыцці і да яе імкнецца паслядоўна прадумана, крок за крокам.
Летась ён перамог у абласной алімпіядзе па гісторыі, абараняў гонар Брэстчыны ў сталіцы. Справіўся нават з самымі складанымі пытаннямі, таму што ведаў у вясковага хлопца было досыць, каб на роўных паспрачацца і з гарадскімі школьнікамі. Іванавы поспехі дадаюць вагі звычайнай вясковай школе. Ягоны медаль — таксама асаблівай пробы.
Зараз у раённым аддзеле адукацыі згадваюць два майскія дасягненні ракітніцкіх навучэнцаў, падкрэсліваючы ролю Капкіна.
Напярэдадні Вялікай Перамогі ў школе праводзілі інтэграваны факультатыў, прысвечаны славутай падзеі. Настаўнікам гісторыі, літаратуры, хіміі вучань распавядаў, як паэтычныя і песенныя радкі ўзнімалі дух байцоў на фронце, колькі карысных лекаў вынайшлі хімікі, каб уратаваць жыццё раненых, а галоўнае — што такое гістарычная праўда пра самую крывавую вайну на зямлі.
Праз некалькі тыдняў у трэцяй гарадской школе праходзіў інтэлектуальны рынг. Упершыню спаборніцтва выйгралі вясковыя школьнікі. Вынік незвычайны для тых, хто не ведае, што капітанам ракітніцкай каманды быў Іван Капкін.
На кожнае пытанне юнак мае сваё меркаванне, вартае таго, каб да яго прыслухоўваліся, адказвае ўзважана, вельмі па-даросламу:
— Сёння ў мяне з’явіліся новыя прыярытэты, спрабую не адставаць ад жыцця. Ёсць прынцыпы, ад якіх не адступаюся: патрэбна самому разбірацца ва ўсялякіх сітуацыях, глядзець на рэчы шматбакова, бясконца імкнуцца да адукацыі, асабліва самаадукацыі. Таму любімыя мае выданні — 22 энцыклапедыі з асабістай бібліятэкі. Вось крыніцы карысных ведаў пра развіццё чалавецтва.
Сваю будучыню выпускнік бачыць у эканамічнай дзейнасці, найбольш запатрабаванай у сучасным грамадстве. Пажадаем ягоным марам спраўдзіцца: пайсці ў вялікі свет, набрацца вялікіх ведаў і захаваць вялікую любоў да Ракітніцы — вёскі, што стала для яго добрым пачаткам.
А.БЕНЗЯРУК.
На здымку: Іван Капкін, выпускнік — 2010.
Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top