Хлебны каравай і яго лідары

Хлебны каравай і яго лідары

0_570da_b3e58756_XLЖніво-2013 адыходзіць у мінулае. Залацістае збожжа абмалочана і звезена ў засекі. Каравай жабінкаўскіх хлебаробаў сёння важыць  амаль 39890 тон (без грэчкі, проса і кукурузы). У сярэднім з аднаго гектара намалочана 31 цэнтнер.
Тыя, хто шчыраваў на хлебнай ніве паказалі ўзор самаадданай і руплівай працы. Тысячны рубеж у намалоце зерня пераўзышлі восем камбайнавых экіпажаў: Генадзь Мікалаевіч Царук і Максім Мікалаевіч Кавальчык, Мікалай Пятровіч і Аляксандр Мікалаевіч Леўчукі з СВК “Маціевічы”; Валерый Аляксеевіч і Дзмітрый Валер’евіч Дзямідчыкі з СВК “Вазнясенскі”; Сяргей Уладзіміравіч Свіціч і Андрэй Пятровіч Старун, Сяргей Леанідавіч Главацкі і Руслан Міхайлавіч Лукашык, Андрэй Мікалаевіч Валасюк і Міхаіл Мікалаевіч Луцык, Вячаслаў Аляксандравіч Пясецкі і Леанід Аляксеевіч Лугаўцоў, Андрэй Пятровіч Лісоўскі і Юрый Аляксеевіч Карняйчук з ААТ “Жабінкаўскі”.
На адвозцы зерня вызначыліся сёлета 11 вадзіцеляў, якія ў засекі краіны даставілі кожны больш як адну тысячу тон зерня новага ўраджаю. Гэта Юрый Юр’евіч Далбілін, Павел Мікалаевіч Кохан і Мікалай Аляксеевіч Канючка з ААТ “Жабінкаўскі, Віктар Уладзіміравіч Горб, Міхаіл Георгіевіч Супрунюк і Юрый Васільевіч Крук з ААТ “Ракітніца”, Валерый Рыгоравіч Сцягній і Аляксандр Міхайлавіч Карабан з СВК “Вазнясенскі”, Максім Мікалаевіч Кавальчык і Аляксандр Мікалаевіч Ляўчук з СВК “Маціевічы”, Мікалай Мікалаевіч Ігнацюк з ПУАП “Азяты”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top